від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ка пасяўная, Віка яравая, Гарошак пасяўны[3] (Vicia sativa) — кветкавая расліна, від роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Гарошак пасяўны, віка, віка сеўная[4], выка[5], выка сеўная[6][7].
Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло тонкае, галінастае, даўжынёй 40—110 см, палягае. Лісце чаргаванае, на чаранках, парнаперыстае, апушанае, з гладкім краем. Кветкі сядзячыя, з пяццю пялёсткамі, фіялетава-пурпуровыя, ружовыя. Плод — шматнасенны струк.
Культывуецца з XVIII стагоддзя. Кармавая расліна. Добра расце на някіслых гліністых і сугліністых або тарфяна-балотных глебах. У севазваротах размяшчаецца пасля збожжавых і прапашных культур. Абагачае глебу азотам. У сумесі з аўсом дае высакаякасны зялёны корм, сена, сілас. Расце як пустазелле на пустках, пашах і агародах, каля дарог, на лугах і аблогах, у парках і садах, па берагах рэк і ручаёў[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.