From Wikipedia, the free encyclopedia
Варута — летапісны горад. На думку асобных даследчыкаў -- сталіца Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Літоўскага часоў караля Міндоўга ў XIII стагоддзі. Варута толькі аднойчы згадваецца Галіцка-Валынскім летапісам, яе дакладнае месцазнаходжанне невядома і ёсць мноства гіпотэз пра яго. Нягледзячы на нявызначанасці, канцэпцыя Варуты як сталіцы даволі папулярная ў Літве.
Міндоўг, першы і адзіны каранаваны кароль Літвы, абараняўся ў Варуце падчас унутранай вайны супраць сваіх пляменнікаў Таўцівіла і Едзівіда і князя Жамойці Вікінта ў 1251 годзе. Інфармацыя змешчаная ў Галіцка-Валынскім летапісе — адзіная пісьмовая згадка Варуты. Рэзідэнцыя Міндоўга (curia nostra -- "двор наш") згадваецца яшчэ двойчы ў крыніцах, але ні назва гэтага "двара" (замка), ні яго месцазнаходжанне невядомы. Не ясна адносяцца гэтыя згадкі да аднаго месца ці да некалькіх[1].
Тым не менш, некаторыя гісторыкі ў XIX і XX стагоддзях называлі горад «першай сталіцай Літвы» і спрабавалі вызначыць яго месцазнаходжанне. Увогуле было выказана не менш за шаснаццаць версій пра месцазнаходжанне Варуты. Імаверней за ўсё, горад знаходзіўся ў раёне памежжа Літвы і Лівоніі. У пачатку XXI стагоддзя гісторыкі праяўляюць павышаную цікавасць да версіі пра лакалізацыю Варуты на Шеймінішкельскім гарадзішчы ў Анікшчэйскім раёне (гэтую версію прапанаваў і трымаецца Томас Баранаўскас)[2].
Іншыя даследчыкі сцвярджаюць, што Варута — не горад, а няслушнае тлумачэнне слова, які значыць«капітал». На думку Казімераса Бугі, слова «варут» проста значыць «замак».
Месцазнаходжанні, прапанаваныя рознымі гісторыкамі ў розны час:[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.