Варней
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Варней (літ.: Varniai, жам. Varnē, беларуская назва — Варні[2] або Ворні[3][4][5]) — горад у Цяльшэйскім раёне Літвы, на рацэ Варняле. Адміністрацыйны цэнтр Варнейскай сянюніі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны за 30 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Цяльшэй (на лініі Шаўляй — Клайпеда). Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Гісторыя
У XIV стагоддзі на правым беразе Варняле існавала мястэчка Меднікі[6] (ням.: Medeniken). У 1320 і 1389 годзе жамойты разбілі пад Меднікамі войска крыжакоў.
Заснаванне паселішча пад назвай Варні (ст.-бел. Ворни[7]) датуецца XV стагоддзем (узніклі на супрацьлеглым ад Меднікаў беразе ракі)[6]. У 1416 годзе тут збудавалі касцёл, пры якім у 1469 годзе адкрылася школа. У 1417 годзе Меднікі атрымалі гарадскія правы, у паселішчы збудавалі кафедральны касцёл Жамойцкай дыяцэзіі.
У XVI стагоддзі за абодвума паселішчамі, што аб’ядналіся ў адзін горад, замацавалася назва Варні. З 1623 года дзейнічала Варніская духоўная семінарыя. 14 сакавіка 1635 года атрымалі магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года ў складзе Літвы.
Насельніцтва
|
Славутасці
У горадзе стаіць помнік Мацею Валанчэўскаму.
- Касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла (1691)
- Касцёл Св. Аляксандра (XIV ст.)
- Духоўная семінарыя (XVIII ст.)
- Сядзіба жамойцкіх біскупаў.
Галерэя
- Касцёл Св. Апосталаў Пятра і Паўла
- Касцёл Св. Аляксандра
- Колішняя духоўная семінарыя, цяпер музей
- Сядзіба жамойцкіх біскупаў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.