Шаўляй
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Шаўля́й (літ.: ⓘ, жам. Šiaulē, беларускай назва — Шаўлі́[2]) — горад у паўночнай Літве. Адміністрацыйны цэнтр Шаўляйскага павета, Шаўляйскага раёна і Шаўляйскага гарадскога самакіравання. Прамысловы, культурны і навуковы цэнтр этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Працуе міжнародны аэрапорт.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
Назва горада паходзіць ад літ.: saulys — выстрал. Верагодна, у наваколлі, каля возера Тальс, у сярэдневякоўі было паселішча паляўнічых. Магчыма, назва горада ўпершыню згадваецца ў 1236 годзе ў сувязі з бітвай паміж літоўцамі і войскам Лівонскага ордэна.
Як горад Шаўлі упамінаюцца ў грамаце Жыгімонта Старога ў 1524 годзе. Гарадскі прывілей атрымаў у 1569 годзе, а з 1589 года тут створаная каралеўская эканомія, значыць увесь прыбытак горада ішоў на ўтрыманне каралеўскага двара. Сустракалася таксама назва Шаўлі Вялікія[3]. Да 1795 года Шаўлі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года ў складзе Літвы.
Насельніцтва
|
Гарады-пабрацімы
Etten-Leur[d], Нідэрланды
Teterow[d], Германія
Баранавічы, Беларусь (27 мая 2001)[7]
Гродзіск Мазавецкі, Польшча
Елгава, Латвія (1960)[8]
Омаха, ЗША
Плаўэн[d], Германія
Пярну[d], Эстонія
Фрэдэрысія, Данія
Хмяльніцкі, Украіна
Чэнстахова, Польшча
камуна Крысціянстад, Швецыя
Вядомыя асобы
- Тадэвуш Валянскі (1785—1865) — гісторык і археолаг, калекцыянер.
- Антанас Гудайціс (1904—1989) — літоўскі жывапісец.
- Марыя Ластоўская (1872—1957) — літоўская пісьменніца. Жонка беларускага дзеяча Вацлава Ластоўскага.
- Антон Луцкевіч (1884—1942) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст.
- Іван Луцкевіч (1881—1919) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, археолаг.
- Аляксандр Іванавіч Якшэвіч (1886—1971) — беларускі і літоўскі дзеяч камуністычнай партыі, беларускі літаратар, перакладчык.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.