From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху «Белаэранавігацыя» — правайдэр аэранавігацыйных паслуг у Рэспубліцы Беларусь. Таксама прадпрыемства аказвае аэрапортавыя, транспартна-лагістычныя і аздараўленчыя паслугі.
Белаэранавігацыя | |
---|---|
Тып | Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 1 сакавіка 1996 |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск, вул. Караткевіча, 19 |
Ключавыя постаці | генеральны дырэктар Леанід Мікалаевіч Чуро |
Галіна | Авіяцыя |
Сайт | ban.by/be |
Прадпрыемства было створана 1 сакавіка 1996 года ў адпаведнасці з загадам Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя віды дзейнасці «Белаэранавігацыі»: прадастаўленне аэранавігацыйнага абслугоўвання паветранага руху і аказанне аэрапортавых паслуг. Прадпрыемства аб’ядноўвае ў сабе ўсю сістэму аэранавігацыі рэспублікі, у тым ліку ўсе абласныя аэрапорты краіны, а таксама філіял па аздараўленні.
Абслугоўваннем паветранага руху ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь займаюцца Мінскі раённы дыспетчарскі цэнтр і Мінскі аэрадромны дыспетчарскі цэнтр дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя», якія размяшчаюцца на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск, а таксама службы паветранага руху ва ўсіх абласных аэрапортах Беларусі.
21 чэрвеня 2021 года прадпрыемства трапіла ў чацвёрты пакет санкцый Еўрапейскага саюза з-за інцыдэнта з пасадкай самалёта Ryanair 4978 у Мінску[1]. Еўрапейскі савет аргументаваў рашэнне тым, што яно адказвае за кантроль паветранага руху ў Беларусі і, як вынік, перанакіраванне пасажырскага рэйса FR4978 у мінскі аэрапорт без належнага абгрунтавання 23 мая 2021 года дзеля арышту журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[1]. Адначасова з гэтым генеральны дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2][3]. Акрамя таго, «Белаэранавігацыю» і Чуро ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[4], Канада[5], востраў Джэрсі[6], Швейцарыя[7][8][9]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10]. Таксама Чуро трапіў у санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11][12].
18 снежня 2023 года начальніка Гомельскага філіялу дзяржаўнага «Белаэранавігацыі» Уладзіміра Чаравухіна дадалі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўварвання Расіі ва Украіну[13]. Праз некалькі дзён пасля гэтага да еўрапейскага пакета санкцый далучылася Швейцарыя[14], а ў лютым 2024 года – Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.