From Wikipedia, the free encyclopedia
Аэрапорт Віцебск (Усходні) — міжнародны аэрапорт, размешчаны за 11 км ад горада Віцебск.
Развіццё авіяцыі ў Віцебску пачалося ў 1932 годзе, калі тут быў пабудаваны аэрадром са штучным пакрыццём. У канцы 1940-х — пачатку 1950-x гадоў аэрадром з ваеннага ператварыўся ў грамадзянскі аэрапорт і заняў значнае месца ў развіцці грамадзянскай авіяцыі Беларусі. З-за хуткага развіцця горада Віцебска і росту жыллёвага будаўніцтва, было прынятае рашэнне вынесці аэрапорт за межы горада. З 1978 года пачаў функцыянаваць «Аэрапорт Віцебск», які знаходзіцца за 11 км ад горада.
Аэрапорт мае адну ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2606 метраў і шырынёй 42 метры, здольную прымаць самалёты Ту-154, Іл-76 і класам ніжэй.
У 1996 годзе аэрапорту «Віцебск» нададзены статус міжнароднага.
У цяперашні час Аэрапорт «Віцебск» з’яўляецца філіялам Дзяржаўнага Прадпрыемства «Белаэранавігацыя» і ажыццяўляе авіяцыйную і непрофільную дзейнасць па наступных напрамках:
Аэрапорт мае прапускную здольнасць да 150 пасажыраў у гадзіну, залу VIP і ўсе неабходныя структуры для пасажыраў, багажу і грузаў.
Аэрапорт прыдатны для эксплуатацыі паветраных судоў: Іл-76, Ту-154, У-737-800, У-757-200, А-310-200, іншых самалётаў ніжэй класам і верталётаў ўсіх тыпаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.