Аўеда
горад у Іспаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Іспаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўе́да (ісп.: Oviedo, астур.: Uviéu) — горад на поўначы Іспаніі, сталіца Астурыйскага княства і правінцыі Астурыя. У горадзе захоўваецца хрысціянская рэліквія хустка з Аўеда , якая шануецца ў Аўеда з IX стагоддзя[2]. Выхадцы з Астурыі далі гэткае ж імя яшчэ тром гарадам у Парагваі, у Дамініканскай Рэспубліцы і ў ЗША.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Аўеда заснаваны ў 761 годзе двума манахамі, Янам і Ноланам, якія заклалі на гары Аветум манастыр св. Вінцэнта, што размяшчаецца на ўзвышшы пасярод раўніны, у асяроддзі садавінавых садоў. Тым не менш, археалагічныя звесткі паказваюць на тое, што месца было заселена ў яшчэ ў I стагоддзі.
У 794 годзе Аўеда было разрабавана халіфам Хішамам I падчас аднаго з яго паходаў супраць хрысціянскіх каралеўстваў[3].
Кароль Фруэла I, чацвёрты з астурыйскіх манархаў, быў першым, хто вырашыў пашырыць горад, пабудаваўшы ў ім палац і царкву. Пасля заваявання Іспаніі маўрамі Альфонса II перавёў у Аўеда свой двор, адначасова горад ператварыўся ў сталіцу хрысціянскай Іспаніі і буйны цэнтр паломніцтва. Быў сталіцай Астурыйскага каралеўства і цэнтрам Рэканкісты. У гэты перыяд Аўеда стаў цэнтрам арыгінальнай і ўнікальнай архітэктуры, якая была спадкавана вестготамі, з улікам рымскай і паўночных традыцый. Сваёй найвышэйшай кропкі горад дасягнуў у час кіравання Раміра I.
У 1600 годзе ў Аўеда адкрыўся ўніверсітэт. Баявое мінулае Аўеда пацвердзіў і ў XX стагоддзі: у 1934 годзе тут, на мяжы раёна здабычы каменнага вугалю і жалезнай руды, праходзілі страйкі шахцёраў, а пасля паспяховага працяглага супраціву Франка горад лічыцца апорай антыфашысцкага і прафсаюзнага руху.
Клімат Аўеда | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 11,7 | 12,8 | 14,4 | 14,9 | 17,6 | 20,3 | 22,4 | 22,8 | 21,7 | 18,1 | 14,6 | 12,5 | 17,0 |
Сярэдні мінімум, °C | 4,2 | 4,8 | 5,6 | 6,3 | 9,1 | 11,9 | 14,1 | 14,5 | 12,9 | 10,0 | 7,1 | 5,5 | 8,8 |
Норма ападкаў, мм | 129 | 115 | 78 | 65 | 51 | 29 | 25 | 35 | 55 | 84 | 108 | 130 | 973 |
Крыніца: AEMeT |
Эканоміка горада моцна залежыць ад сектара паслуг. У цэнтры Аўеда маюцца шмат офісных будынкаў. Статус горада як адміністрацыйнага цэнтра рэгіёна падтрымлівае вялікую колькасць рабочых месцаў у дзяржаўным кіраванні.
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.