педагог, вучоны, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў (1 ліпеня 1951, в. Вотня, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі палітык і вучоны.
Аляксандр Радзькоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Пётр Брыгадзін | ||||||
Пераемнік | Сяргей Маскевіч | ||||||
Нараджэнне |
1 ліпеня 1951 (73 гады) |
||||||
Дзеці | Юлія Аляксандраўна Пярцова[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук | ||||||
Дзейнасць | матэматыка[1], педагогіка[1] і палітыка[1] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
У 1973 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяперашні Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова). У 1974—1997 працаваў у ім на пасадах ад асістэнта кафедры да першага прарэктара. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актывізацыя навучання матэматыцы студэнтаў першага курса педагагічнага ВНУ: На прыкладзе алгебры ды тэорыі лікаў» (педагагічныя навукі). У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Навуковыя асновы тэставання ў сістэме непарыўнага навучання матэматыцы» (педагагічныя навукі)[2]. У 1997 прызначаны першым прарэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, а ў 2001 — яго рэктарам.
З 6 жніўня 2003 года па 2010 год працаваў Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 29 снежня 2010 года да 20 снежня 2014 года — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 20 снежня 2014 года да 18 мая 2015 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[3].
А. М. Радзькоў таксама ўзначальваў РГА «Белая Русь», з’яўляючыся старшынёй аб’яднання.
У маі 2006 года па выніках прэзідэнцкіх выбараў Аляксандр Радзькоў стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду і ЗША як частка спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[4][5]. Тыя ж санкцыі былі прыменены да яго і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года[6].
Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, былога міністра адукацыі ён закрыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, распачаў рэпрэсіі супраць апазіцыйных студэнтаў і арганізаваў студэнтаў, каб прымусіць іх галасаваць за рэжым[7][8]. Таксама Аляксандр Радзькоў як блізкі да прэзідэнта Лукашэнкі кіраўнік «Белай Русі», галоўнай ідэалагічнай і палітычнай арганізацыі рэжыму, «адыграў актыўную ролю ў арганізацыі фальсіфікаваных выбараў у 2008, 2010 і 2012 гадах, а таксама ў наступных рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў у 2008 і 2010 гадах»[7][8].
Мае дзвюх дачок:
Адзін з братоў, Міхаіл — гінеколаг, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Радзькоў з’яўляецца аўтарам і суаўтарам мноства дапаможнікаў па матэматыцы для вучняў сярэдняй школы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.