From Wikipedia, the free encyclopedia
Алан Маклеад Кормак (англ.: Allan McLeod Cormack, 23 лютага 1924, Яганэсбург, Паўднёвая Афрыка — 7 мая 1998, Масачусетс, ЗША) — паўднёваафрыканскі амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1979 годзе «за распрацоўку камп’ютарнай тамаграфіі», якую ён атрымаў разам з Годфры Хаўнсфілдам.
Алан МакЛеад Кормак | |
---|---|
англ.: Allan McLeod Cormack | |
Дата нараджэння | 23 лютага 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1998[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, біяфізік, даследчык |
Навуковая сфера | фізіка[4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Вядомы як | тэарэтык камп’ютарнай тамаграфіі |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бацькі Алана Кормак, бацька-інжынер і маці-настаўніца, пераехалі ў Паўднёвую Афрыку перад Першай сусветнай вайной з паўночнай Шатландыі. Кормак нарадзіўся 23 лютага 1924 года ў Яганэсбургу і быў малодшым з трох дзяцей. У 1936 годзе сям’я спынілася ў Кейптаўне, дзе Кормак скончыў Кейптаўнскі ўніверсітэт у 1945 годзе. Яго цікавасць да астраноміі абудзіла жаданне вывучаць фізіку і матэматыку. Пасля заканчэння ўніверсітэта ён паехаў у якасці студэнта-даследчыка ў каледж Сент-Джона ў Кембрыджскім універсітэце і працаваў у Кавендышскай лабараторыі ў Ота Фрыша. Там ён пазнаёміўся з амерыканскай студэнткай, якая пазней стала яго жонкай. У 1950 годзе вярнуўся ў Кейптаўн, дзе ў асноўным займаўся ядзернай фізікай і фізікай элементарных часціц, але ў 1956 годзе зацікавіўся праблемай рэнтгенаўскай тэхналогіі, якая пазней прывяла да з’яўлення камп’ютарнай тамаграфіі. Падчас навуковай камандзіроўкі ў Гарвардскі ўніверсітэт у 1956—1957 гадах, дзе Кормак працаваў на цыклатроне, ён атрымаў прапанову ў Тафцкі ўніверсітэт. Там Кормак прапрацаваў усё жыццё. У 1968—1976 гадах быў загадчыкам аддзела фізікі ўніверсітэта.
У 1963—1964 гадах Кормак апублікаваў некалькі прац па камп’ютарнай тамаграфіі, што спачатку не зацікавіла навуковую супольнасць. Ён вярнуўся да гэтай праблемы зноў толькі ў пачатку 1970-х гадоў, калі з’явіліся новыя распрацоўкі ў гэтай галіне.
У 1990 годзе ён быў узнагароджаны Нацыянальным медалем навукі ЗША[6].
Кормак памёр ад раку ў штаце Масачусетс ва ўзросце 74 гадоў. Ён быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Мапунгбвэ 10 снежня 2002 года за выдатныя заслугі як вучонага і за сумеснае вынаходніцтва камп’ютарнага тамографа.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.