Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біяфізіка (ад стар.-грэч.: βίος — жыццё, стар.-грэч.: φύσις — прырода):
Абагульнена можна сказаць, што біяфізіка вывучае асаблівасці функцыянавання фізічных законаў на біялагічным узроўні арганізацыі рэчыва.
«Найважнейшы змест біяфізікі складаюць: знаходжанне агульных прынцыпаў біялагічна значных узаемадзеянняў на малекулярным узроўні, раскрыццё іх прыроды ў адпаведнасці з законамі сучаснай фізікі, хіміі з выкарыстаннем найноўшых дасягненняў матэматыкі і распрацоўка на аснове гэтага зыходных абагульненых паняццяў, адэкватна апісваць біялагічным з'явам».
Па наменклатуры ЮНЕСКА біяфізіка з’яўляецца раздзелам біялогіі і мае код 2406.
Біяфізіка як навука сфарміравалася ў сярэдзіне 20 стагоддзя. Першыя даследаванні біяфізічнага характару вядомы з 17 стагоддзя (працы французскага вучонага Дэкарта па вывучэнні органаў пачуццяў).
У 1791 годзе адкрыта жывёльная электрычнасць (італьянскі вучоны Л. Гальвані).
У 2-палове 19 стагоддзя нямецкія вучоныя Г. Гельмгольц і В. Вунт паклалі пачатак фізіялагічнай акустыцы і оптыцы.
У Расіі развіццю біяфізічных даследаванняў спрыялі працы І. М. Сечанава (біямеханіка рухаў, канец 19 ст.), П. П. Лазарава (іонная тэорыя ўзбуджэння, 1916), Г. М. Франка і С. Ф. Радыёнава (фізічны метад выяўлення звышслабага свячэння біяаб'екта, 1950-я гады).
У 1953 годзе англійскія вучоныя Дж. Кендру і М. Перуц адкрылі структуру міяглабіну і гемаглабіну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.