Біямеха́ніка — раздзел біяфізікі, які вывучае механічныя працэсы ў тканках, органах і арганізме, а таксама механізмы біялагічнай рухомасці, у т.л. скарачэнне шкілетных мышцаў.
Першыя працы па біямеханіцы вядомы з XVI стагоддзя (Леанарда да Вінчы).
У XVII стагоддзі з’явіліся спробы растлумачыць законамі механікі ўсе формы рухаў жывёл, у т.л. мышачныя скарачэнні і страваванне (італьянскі вучоны Дж. Барэлі).
У Расіі заснавальнікі біямеханікі — І. М. Сечанаў і П. Ф. Лесгафт (працы па класіфікацыі рухаў чалавека, структуры апорна-рухальнага апарату).
Метады рэгістрацыі і аналізу прапанаваны М. А. Бернштэйнам (1941).
На Беларусі даследаванні вядуцца з 1950-х гадоў (А. Дз. Геўліч, Г. Ф. Палянскі, С. М. Уласенка). Распрацаваны асобныя пытанні біямеханікі рухальнага апарату, напрыклад залежнасць будовы і функцыі суставаў ад сілы вонкавых і ўнутраных уздзеянняў, біямеханікі дыхальнага апарату і інш.
Галоўныя галіны прыкладнога выкарыстання дасягненняў біямеханікі: рацыяналізацыя працоўнай дзейнасці, спорт, ваенная і клінічная медыцына (асабліва траўматалогія і артапедыя), стварэнне аўтаматаў-маніпулятараў і робатаў, канструяванне заменнікаў органаў руху — біякіравальных пратэзаў і інш.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Біямеханіка на Вікісховішчы |
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.