адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Акцябр.
Акцябрскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Акцябр |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 1 775 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Троцкі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Троцкае. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Міхалёўскага і Пыцькаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. У 1931 годзе Троцкае перайменавана ў Сталіна, сельсавет перайменаваны ў Сталінскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 30 снежня 1961 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Акцябр, сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Шырокаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Баявы, Волкаў, Гарадзец, Герой, Зацішша, Ліпа, Лугінічы, Лук’янаў, Новая Ліпа і Уютны), наўзамен у склад Шырокаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Аляксандраўка, Краснагорск, Міхалёўка і Чараты)[1]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлкі Волкаў, Гарадзец і вёска Селішча[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Акцябрскага сельсавета 14 населеных пунктаў[3]. 26 сакавіка 1987 года скасаваны пасёлак Луч[4]. У 2007 годзе Акцябрскі сельсавет аднесены да прыгараднай зоны Гомеля[5]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дуравіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Дуравічы, вёскі Броды, Бурлак, Дубавіца, Залунеўе, Леніна, Мачулішча і пасёлак Балдуі)[6].
У склад сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1961 года — пасёлак Арол, да 1967 года — пасёлак Першамайск, да 1969 года — пасёлкі Волкаў, Гром, вёска Селішча, да 1987 года — пасёлак Прамень.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 974 чалавекі[7], з іх 92,1 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 0,8 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1775 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.