вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́ніна[1] (трансліт.: Lienina, руск.: Ленино) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Вёска
Леніна
|
За 6 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 42 км ад Гомеля.
На поўначы меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Ліпа (прыток ракі Сож).
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай няшчыльна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Дуравіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Імя У. І. Леніна», працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 22 жыхара вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дуравіцкі» (цэнтр — вёска Дуравічы).
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дуравіцкага сельсавета[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.