былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Герой — былы пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасёлак
Герой
|
На захадзе мяжуе з лесам.
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (14 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.
За 11 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 37 км ад Гомеля.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 11 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Ліпскага сельсавета[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.