From Wikipedia, the free encyclopedia
Іосіф Іракліевіч Гусакоўскі (1904, вёска Вародзькава, Крычаўскі раён — 1995) — генерал арміі (1968), двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).
Іосіф Іракліевіч Гусакоўскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 12 (25) снежня 1904 |
Месца нараджэння | вёска Вародзькава, Беліцкая воласць, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя[1] |
Дата смерці | 20 лютага 1995 (90 гадоў) |
Месца смерці | Масква, Расія |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | бранетанкавыя войскі |
Гады службы | 1928—1970 |
Званне | |
Камандаваў | 44-я гвардзейская танкавая брыгада, Прыбалтыйская ваенная акруга, Галоўнае ўпраўленне кадраў МА СССР |
Бітвы/войны | абарона Масквы, Курская бітва, Берлінская аперацыя |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Беларус. Член КПСС з 1931. У Савецкай Арміі з 1928 г. Скончыў кавалерыйскую школу ў 1931, бронетанкавыя курсы ў 1932 г., сярэднюю школу (экстэрнам) у г. Майкоп у 1937 годзе. Служыў на камандных і штабных пасадах. Удзельнік ВАВ з чэрвеня 1941 г. Загадчык штаба танкавага палка, танкавай брыгады, а з верасня 1943 г. і да канца вайны камандаваў 44-й гвардзейскай танкавай брыгадай, адзначыўшыйся у Курскай бітве, пры вызваленні Украіны і Польшчы, узяцці Бермена. За ўмелае кіраўніцтва брыгадай (1-я гвардзейская танкавая армія, 1-й Украінскі фронт) у ходзе Львовска-Сандамірскай аперацыі, асабістую мужнасць, адвагу і гераізм гвардзейскаму палкоўніку Гусакоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. За арганізацыю фарсіравання брыгадай (1-я гвардзейская танкавая армія, 1-ы Беларускі фронт) ракі Пеліца і ўдзел у авалоданні ў студзені 1945 г. г. Ловіг (Польшча) палкоўнік Гусакоўскі ўзнагароджан другім медалём «Залатая зорка».
У 1948 г. скончыў Ваенную акадэмію Генштаба, камандаваў танкавай дзівізіяй, аб'яднаннем, вайскамі Прыбалтыйскай ВА, быў загадчыкам галоўнага упраўлення кадраў МА СССР Генеральнай Арміі (1968). Пасля вайны камандаваў дывізіяй, бронетанкавымі і механізіраванымі вайскамі ваеннай акругі, у 1959 — 63 гг. камандуючы вайскамі Прыбалтыйскай ваеннай акругі.
Узнагароджаны 3 ардэнамі Леніна, 4 ардэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, 2 ардэнамі Чырвонай Зоркі, 2 мангольскімі ардэнамі, медалямі, замежнымі ардэнамі.
У 1955 годзе ў г. Магілёве ўстаноўлены бронзавы бюст .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.