From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрык Кэндэл (англ.: Eric Richard Kandel, нар. 7 лістапада 1929[1][2][…], Вена[3]) — амерыканскі вучоны ў галіне нейрабіялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе разам з П. Грынгардам і А. Карлсанам «за адкрыццё малекулярных механізмаў працы сінапсаў».
Эрык Кэндэл | |
---|---|
англ.: Eric Richard Kandel | |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1929[1][2][…] (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Denise Kandel[d][4] |
Род дзейнасці | неўролаг, псіхіятр, нейрабіёлаг, псіхолаг, біяхімік, выкладчык універсітэта, біяфізік |
Навуковая сфера | псіхіятрыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1983) прэмія Харві (1993) прэмія Вольфа па медыцыне (1999) прэмія Ральфа Джэрарда[d] (1997) Dickson Prize in Medicine[d] (1983) Rosenstiel Award[d] (1983) Viktor Frankl Award[d] (2008) Jean-Louis Signoret Prize[d] (1992) Bristol-Myers Squibb Award for Distinguished Achievement in Neuroscience Research[d] (1991) Robert J. and Claire Pasarow Foundation Award for Distinguished Contributions to Neuropsychiatric Research[d] (1988) член Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі[d] Great Immigrants Award[d] (2009) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрык (Erich) нарадзіўся 7 лістапада 1929 года ў Вене ў яўрэйскай сям’і Германа і Шарлоты Кэндэл з Каламыя. Герман Кэндэл валодаў крамай цацак на Кучкергасе[6], у іх быў старэйшы сын Людвіг. Эрык вучыўся ў венскай пачатковай школе. У 1939 году сям’я Кэндэл вымушана была з’ехаць з Аўстрыі з-за пераследаў гітлераўскага рэжыму. Эрык і Людвіг выехалі спачатку ў Бельгію, а потым у ЗША, дзе змаглі ўз’яднацца з бацькамі.
У Нью-Ёрку сям’я Кэндэл пасялілася ў Брукліне. Эрык спачатку не ведаў англійскай мовы. Было вырашана змяніць яго імя на амерыканскі манер, адкінуўшы апошнюю літару: Eric. Наведваў дзяржаўную пачатковую школу № 217, затым яўрэйскую школу ў Флэтбушы (англ.: Yeshivah of Flatbush), затым дзяржаўную сярэднюю школу «Эразмус-хол» (англ.: Erasmus Hall High School). Пісаў нататкі для школьнай газеты, захапляўся спортам.[7]
У 1944 годзе Эрык Кандэл паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе вывучаў гісторыю і літаратуру сучаснай Еўропы. Зацікавіўся працамі Зігмунда Фрэйда і псіхааналізам — менавіта гэта падштурхнула яго да вывучэння псіхіятрыі. У 1956 годзе скончыў Нью-Ёркскі ўніверсітэт. У чэрвені 1956 года пабраўся шлюбам з Дэніз Бістрэн.
З 1960 года ў Гарвардскай медыцынскай школе, з 1965 года ў Нью-Ёркскім універсітэце, з 1974 года прафесар у Калумбійскім універсітэце.
Аўтар навуковых прац па вывучэнні механізмаў памяці.
Выявіў, што кароткачасовая памяць заснавана на змене формы бялкоў пры далучэнні фасфату, а доўгачасовая — на сінтэзе новых бялкоў.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1974), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1989).
Ганаровы грамадзянін горада Вены (2009).
У 2008 годзе выйшаў фільм Петры Зэгер (ням.: Petra Seeger) In search of Memory пра Эрыка Кэндэла.[9]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.