беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Адольфавіч Фогт (1889, Пецярбург — 5 лістапада 1939, Віцебск) — беларускі графік, жывапісец, тэатральны мастак, ілюстратар, майстар плаката, слынны педагог.
Фёдар Адольфавіч Фогт | |
---|---|
Дата нараджэння | 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1939 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў на | Абрам Кроль, Натан Воранаў, Уладзімір Сакалоў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў 1889 годзе ў вялікай сям’і кіраўніка Страхавога таварыства «Расія» Адольфа Отавіча Фогта (1844—1911). Маці Фёдара — Эдварда Рыкард Артур (1853—1919) дачка англійскага генеральнага консула, нарадзілася на востраве Цёркс у Карыбскім моры (Вестіндыя). Акрамя малодшага Фёдара, у сям’і былі яшчэ чатыры дачкі: Марыя (1881—1966), Лізавета (1883—1977), Аліса (1885—1914?) і Грэтхен (Маргарыта) (1886—1916).
Прафесійную падрыхтоўку атрымаў ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (Санкт-Пецярбург, 1911—1915) і ўдасканаліваў яе ў майстэрнях Лондана.[1]
З 1928 года выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Да 1934 быў намеснікам дырэктара і завучам. Выступіў ініцыятарам ўтварэння графічнага аддзялення (1932).
Добра адукаваны педагог веў руплівую працу па падрыхтоўке будучых графікаў, жывапісцаў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Праз гады мастак Яўген Ціхановіч ўспамінаў:
«Кожны ўрок Фёдара Адольфавіча не быў падобны на папярэдні. Іншы раз, напрыклад, на працягу дзвюх гадзін мы малявалі мадэль у руху. Праз кожныя пяць мінут натуруршчык мяняў становішча торса, рук, ног, а мы павінны былі перадаць складаную схему руху. Развівалі мы таксама зрокавую памяць. Мадэль знаходзілася за спіной. Час ад часу нам дазвалялася азірнуцца… падобныя трэніроўкі прыносілі цудоўныя вынікі».[2]
Ф. А. Фогт удзельнічаў ва Усебеларускіх мастацкіх выстаўках ў 1934, 1936, 1937 гг. ў Мінску, выстаўке выяўленчага мастацтва ў 1935 годзе ў Маскве.
Сярод жывапісных работ Ф. А. Фогта: «Карнавал» (1930), «Галодны паход», «Інквізіцыя», «Смерць Каламана Валіша» (1937).
Мастак шмат працававаў над ілюстрацыямі да часопісаў і кніг. Ім былі зроблены серыі літаграфій да «Рэвізора» М. Гогаля (1935), «Стракатаго флэйтыста» Г. Браунінга (1935).
Спадчына мастака за віцебскі перыяд творчасці амаль не захавалася. У 2017 і 2019 гг. унук мастака А. Паноў (Санкт–Пецярбург) перадаў Віцебскаму мастацкаму музею больш за 200 прац Ф. Фогта ранняга перыяду, у тым ліку карціну «У гавані» і эцюд «Ракавіна». Цяпер у Вицебску самая вялікая музейная калекцыя работ Ф. Фогта[3].
У 2019 годзе ў Віцебску на доме па вул. Суворава, 3, у якім з 1923 па 1941 знаходзілася Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе выкладаў Ф. Фогт устаноўлена мемарыяльная дошка (скульптар Аляксандр Гвоздзікаў)[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.