From Wikipedia, the free encyclopedia
Лазар Саулавіч Ран (5 (18) красавіка 1909, Дзвінск — 5 жніўня 1988, Мінск) — беларускі савецкі графік, жывапісец, скульптар, паходзіў з яўрэяў горада Даўгаўпілс.
Лазар Саулавіч Ран | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1988 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт, тэматычная карціна[d] і гістарычны жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Яфім Сямёнавіч Мінін, Міхаіл Георгіевіч Эндэ і Фёдар Адольфавіч Фогт |
Калі Лазару споўнілася шэсць гадоў, сям’я пераехала ў беларускі горад Полацк. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы (1928—1932) у мастакоў Я. С. Мініна, Ф. А. Фогта, М. Г. Эндэ. У гады вучобы дружыў з Анатолем Волкавым, Абрамам Заборавым, Адольфам Гугелем, Раісай Кудрэвіч.
Пасля заканчэння вучобы Лазар Ран працаваў ілюстратарам кніг у Дзяржвыдавецтве БССР у Мінску. З канца 1930-х ён паспяхова ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках, у асноўным як жывапісец. Жанрам і тэматыкай яго прац былі партрэты, гістарычныя кампазіцыі ў рэалістычным напрамку. Творам уласцівы эмацыйнасць, жыццёвая праўдзівасць, тонкі псіхалагізм.
У лістападзе 1932 года быў арыштаваны за антысавецкую агітацыю і потым асуджаны Асобай нарадай пры Калегіі АГПУ. Некалькі месяцаў правеў за кратамі, але быў вызвалены (рэабілітаваны Пракуратурай БССР 31 мая 1989)[1]. Пасля выхаду на волю, Лазар Ран з’ехаў у Маскву і быў вымушаны заставацца там да вызвалення Беларусі ў 1944 годзе. У час вайны мастак маляваў партрэты партызанскіх камандзіраў, падпольшчыкаў, якія прыбылі з-за лініі фронту. Гераічная тэма, тэма Вялікай Айчыннай вайны — традыцыйныя для беларускага мастацтва ХХ стагоддзя. Вядомы яго жывапісныя партрэты і сюжэтна-тэматычныя карціны:
Сябра Саюза мастакоў БССР з 1940 года.
Вярнуўшыся ў 1944 годзе ў Мінск, Лазар Ран дазнаўся аб гібелі ў гета сваёй сям’і, усіх родных, што засталіся ў горадзе. Гэтая трагедыя вызначыла тэму ўсёй далейшай творчасці мастака. У сярэдзіне 1950-х гадоў ён пачаў працаваць над серыяй афортаў «Мінскае гета», якая не мае аналагаў. Мастак на працягу 20 гадоў працаваў над гэтым цыклам, стварае ўсё новыя і новыя варыянты, часам неаднаразова вяртаючыся да адной і той жа кампазіцыі, імкнучыся дамагчыся максімальнай выразнасці і тэхнічнай дасканаласці. Гэты цыкл з’яўляецца адным з самых пранізлівых твораў, прысвечаных трагедыі Халакосту. У серыю ўвайшлі 17 лістоў, сярод якіх:
Серыя афортаў Лазара Рана «Мінскае гета» доўгія гады не экспанавалася на выстаўках. У 1979 годзе пры пасрэдніцтве нямецкай мастачкі Леа Грундзіг альбом гэтых гравюр закупіла Дрэздэнская карцінная галерэя. Толькі ў 1991 годзе афорты былі паказаны на выставе ў Палацы культуры тонкасуконнага камбіната імя Ц. Я. Кісялёва. Пасля гэтага ў канцы 90-х гадоў, мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн зноў экспанавала гэтыя творы ў сваёй галерэі «Брама»[2].
Тэму Мінскага гета мастак працягнуў іншымі творамі ў літаграфіі, скульптуры, жывапісу. У якасці мастацкага элемента Лазар Ран уводзіць у літаграфіі «Кажыце, слухайце, памятаеце», «Фашысцкія забойцы» і «Рэквіем» надпісы на мове ідыш, якія даносяць да гледача галоўныя думкі і пачуцці мастака. У адрозненне ад афортаў, дзе пераважае маляўнічае спалучэнне цёмнага і светлага тонаў, літаграфіі выглядаюць як скульптурныя рэльефы. Дзве літаграфіі — «Мадонна з гета» і «Прысвячэнне Абраму Бразеру» выкананы ў выглядзе надмагільных камянёў. Абрам Бразер, беларускі скульптар, жывапісец, графік быў сябрам мастака і загінуў у Мінскім гета разам са сваім сынам.
Пасля вайны Ран звярнуўся да графікі, да новых для яго тэхнікам афорта і літаграфіі. З гэтага часу графіка стала адным з асноўных відаў яго творчасці. Мастак стварыў серыі афортаў:
Лазар Ран таксама вядомы як жывапісец і скульптар. У яго бронзавых рэльефах «Загінулым у гета прысвячаецца», «Музыка», «Памяці Януша Корчака», выкананага да 100-годдзя з дня нараджэння педагога, які загінуў разам з дзецьмі ў канцлагеры, выкарыстаны сімвалы яўрэйскіх святыняў і тэксты на мове ідыш. Бронзавая скульптура задумвалася мастаком як помнік загінулым у Мінскім гета.
Некаторыя жывапісныя палотны — «Хворая маці», «Музыка», «У схроне» паўтараюць кампазіцыі афортаў і бронзавых рэльефаў, прысвечаных Мінскаму гета. Мастак у творчасці ўвесь час вяртаўся да трагедыі свайго народа.
Працягваў таксама ілюстраваць кнігі: «Муму» І. Тургенева (1953 г.), «Дзіцячы сад» А. Вялюгіна, «Джым-ліфцёр» Н. Кальмы (1954 г.) і іншыя.
У цыкл літаграфій «Яўрэйскія пісьменнікі» ўвайшлі партрэты вядомых пісьменнікаў і паэтаў, якія жылі ў розныя эпохі і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё яўрэйскай культуры. Больш за 20 партрэтаў усёй серыі размешчаны на традыцыйных разьбяных надмагільных камянях — мацэйвах.
На загалоўным лісце серыі намаляваны камень з ільвом (сюжэт традыцыйнага яўрэйскага народнага арнаменту, сімвал адвагі), які трымае запаленую свечку над надпісам «Яўрэйскія пісьменнікі». Лазар Ран зрабіў вобразы класікаў яўрэйскай літаратуры, на творах якіх ён быў выхаваны: Шолам-Алейхем, Мендэле Мойхер-Сфорым, Шалом Ан-скі , Шауль Чарніхоўскі , Іцык Лейбуш Перац . Працягнулі цыкл партрэты сучаснікаў мастака: Ісак Маньевіч Бабель , Ізі Харыка, Пераца Маркіша і іншых.
Партрэты пісьменнікаў рэалістычныя і вядомыя. Для раскрыцця іх вобразаў, пры стварэнні сюжэтаў і дэталяў, мастак выкарыстоўваў разнастайныя прыёмы. Адным з такіх стылістычных прыёмаў сталі надпісы на мове ідыш імёнаў і прозвішчаў персанажаў цыклу, якія раскрываюць стаўленне майстра да творчасці пісьменнікаў. У некаторыя партрэты майстар уключыў дадатковыя тэксты, урыўкі з вершаў (Ізі Харыка, Пераца Маркіша , Шмуэла Галкіна), асобныя выразы (Шолам-Алейхем), назвы твораў (Шалом Ан-скі ). Некаторыя партрэты мастак змясціў на пабітыя камяні. Першапачаткова яны складалі асобную серыю «Разбітыя надмагіллі» («Цубрахене мацэйвес»). Пазней Ран аб’яднаў усе партрэты ў агульны цыкл «Яўрэйскія пісьменнікі». У арыгіналах усе творы цыклу створаны ў спалучэнні двух колераў — чорнага і залатога.
У лістападзе 2009 года ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы мастацтваў адкрылася выстаўка «Расстраляная літаратура». Яўрэйскія пісьменнікі ў графіцы Лазара Рана". Выстаўка была арганізавана бібліятэкай сумесна з Музеем гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі (Мінск). У экспазіцыі было прадстаўлена 16 арыгінальных графічных работ Лазара Рана з цыклу «Яўрэйскія пісьменнікі».
Творы мастака захоўваюцца, у асноўным, у прыватных калекцыях Беларусі, ЗША, а таксама ў сям’і сына мастака.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.