From Wikipedia, the free encyclopedia
Яфім Мікалаевіч Тарас (24 мая 1910, Мінск — 19 лютага 1981, Мінск) — беларускі мастак.
Вучыўся ў Ленінградскай мастацкай студыі (1924—1925), у Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1929—1932). Вучыўся ў Я. Мініна, М. Эндэ, Ф. Фогта. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1927 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Сябра Саюза беларускіх мастакоў (з 1948). Пэўны час жыў у Гродна.
Працаваў у прыкладной, у тым ліку, прамысловай і кніжнай графіцы, а таксама медальённым мастацтве. Аўтар серый паштовых марак, паштовых канвертаў, таварных знакаў для Гомельскай мэблевай фабрыкі і абутковай фабрыкі Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР, этыкетак для шакаладных цукерак, рэкламы грашова-рэчавых латарэй, тэлевізараў «Неман», матацыклаў «Мінск-101», будзільнікаў «Зара», піяніна Барысаўскай фабрыкі, партрэтаў па метале Я. Купалы і Я. Коласа, шэрагу памятных медалёў. У 1950—1960-я стварыў мноства арыгінальных плакатаў, якія за савецкім часам выконвалі функцыю сацыяльнай і побытавай рэкламы.
Сярод твораў Яфіма Тараса — мастацкае афармленне і ілюстрацыі да «Выбранага» Я. Купалы і Я. Коласа, «Падарожжа на новую зямлю» М. Зарэцкага, твораў А. Пушкіна ў перакладах на беларускую мову (1949). Разам з М. Гуціевым аформіў кніжнае выданне «Слова аб палку Ігаравым» у перакладзе Я. Купалы (1952).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.