Тыр
горад у Ліване From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Ліване From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыр (, стар.-грэч.: Τύρος) — знакаміты фінікійскі горад, адзін з найстаражытнейшых буйных гандлёвых цэнтраў. Знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага Лівана, правінцыя Аль-Джануб («Паўднёвы Ліван»). У наш час — горад Сур (араб. صور) з насельніцтвам больш 100 тыс. чалавек.
Горад
Тыр
صور
| ||||||||||||||||
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 299 рус. • англ. • фр. |
Заснаванне горада прыпісвалася багам. Паводле легенды, Усоас прыплыў на бервяне да вострава, паставіў дзве ментры і акрапіў іх крывёю ахвярных жывёл. Паводле іншага падання, востраў плаваў па хвалях; на ім былі дзве скалы і паміж імі аліва, на якой сядзеў арол, ён павінен быў спыніцца, калі хто-небудзь прыплыве да яго і прынясе ў ахвяру арла. Гэта зрабіў першы мараплавец Усоас, і востраў быў прымацаваны да дна. Герадоту казалі мясцовыя жрацы, што горад іх заснаваны 23 стагоддзі таму, гэта значыць у першай палове XXVIII стагоддзя да н.э.
Найстаражытная згадка пра Тыр — у Амарнскім архіве. Князь Тыра Адымільку, прыніжаючыся просіць свайго сюзерэна дапамогі супраць Сідона і амарэяў; яго замкнулі на востраве, у яго няма ні вады, ні дроў. У папірусе Anastasi I (XIV стагоддзя да н.э.) Тыр згадваецца як вялікі «горад на моры, да якога падвозяць ваду на караблях і які багаты на рыбу больш, чым на пясок».
Найбольш старажытнае паселішча знаходзілася сапраўды на востраве; на мацерыку былі толькі прадмесці і могілкі; імя мацерыковага Палетыра («старажытны Тыр») заснавана на непаразуменні. Вады на востраве не было; яна была праведзена з Рас-эль-Аін да берага, адкуль яе дастаўлялі на караблях у горад (рэшткі вадаправода захаваліся дагэтуль паміж Тэль-Машукам і Рас-эль-Аін); падчас аблогі даводзілася збіраць дажджавую ваду ў цыстэрны.
Востраў меў дзве гавані — Сідонскую на поўначы і Егіпецкую на паўднёвым усходзе; апошняя цяпер засыпана пяском, і частка вострава размыта морам. На першае месца сярод фінікійскіх гарадоў Тыр высунуўся ў XII стагоддзі да н.э. пасля разбурэння Сідона філістымлянамі; у гандлі ён стаў адыгрываць галоўную ролю. Амаль усе калоніі фінікіянаў у заходняй частцы Міжземнага мора (Кадыс, Утыка, Карфаген і інш.) узыходзяць да Тыра: яны прызнавалі яго гегемонію, лічылі яго бога Мелькарта сваім і пасылалі штогадовую даніну ў яго храм. Утыка, якая спрабавала паўстаць супраць Тыра, была ўціхамірана царом Хірамам I (969—936), вядомым як горадабудаўнік і мудры палітык. Менавіта дзякуючы яго сяброўству з царом Саламонам тыране дапамагалі яўрэям пабудаваць Храм Саламона.
Пасля Хірама I былі смуты, пакуль не ўзыйшоў на прастол узурпатар Ітабал I, брат Езавелі, швагер цара ізраільскага Ахава. Пры ім асірыйскі цар Ашурназірпал дайшоў у сваім паходзе да Нар-эль-Кельба (876); Тыр адкупіўся ад яго дарамі. Ітабал заснаваў Батрыс для абароны ад асірыян і паслаў калонію ў Лівійскую Аўзу. Пры яго ўнуку Матоне I Салманасар II атрымаў дары (842) ад Тыра, а пры наступным цару, Пігмаліёне, адбыўся паход Раман-Нірары (804 і 801), якому Тыр таксама падносіў дары. Тыглатпаласару III Тыр выплаціў 150 талантаў; у аналах яго згадваюцца цары Тыра Хірам II і Матон II (738, 734). Пасля іх сядзеў Элулай, або Пюй (728—692), якія падпарадкаваў кітыйцаў і пераможна вытрымаў пяцігадовую аблогу Салманасара IV.
Сарган хваліцца, што падпарадкаваў Тыр, але Сінахерыбу не ўдалося зладзіцца з Элулаем, які далучыўся да кааліцыі Тахаркі і Езекіі. Пры Асархадоне цар Тыра Ваал спачатку падпарадкаваўся Асірыі, потым далучыўся да Егіпта, быў абложаны, але, відаць, не заваяваны, хоць на сенджырлійскім барэльефе Асархадон і намаляваў яго разам з Тахаркам на вяроўцы ля ног сваіх (Берлін. музей). Ашурбаніпалу Ваал павінен быў падпарадкавацца і даць яму ў гарэм сваю дачку і ў закладнікі — сына. Пастаянныя аблогі і войны саслабілі горад. Гэтым скарысталіся рабы і паднялі бунт, ахвярай якога стала знаць; царом быў выбраны Абдастарт (грэч. Стратон). Пры Навухаданосары Тыр быў на баку Егіпта і Іўдзеі. Вавілонскі цар беспаспяхова абложваў яго 13 гадоў (з 587 г.) пры цару Ітабале II. Аднак стомленыя грамадзяне вырашылі заключыць мір. Цар перасяліўся ў Вавілон; на яго месца пасаджаны быў Ваал II (да 564), пасля якога ў Тыры зноў адбыўся пераварот: царская ўлада замянілася «суддзямі» (шафет). Неўзабаве, аднак, варожая партыя выпрасіла з Вавілона цара Хірама III (552—532), пры якім вавілонскае валадарства замянілася персідскім.
Гэта валадарства Тыр перажываў спакойна і пастаўляў царам вялікі флот. Адмова пусціць у горад Аляксандра Вялікага для прынясення ахвяры Мелькарту пацягнула за сабой сямімесяцовую аблогу з насыпкай перашыйка ад берага да вострава. Тыране абараняліся адчайна і не без поспеху; грэбля не вельмі дапамагла б Аляксандру, калі б яму не ўдалося скласці вялікі флот з варожых Тыру фінікійскіх гарадоў. 8000 грамадзян загінула; цар Азімільк і вяльможы, якія выратаваліся ў храме, былі памілаваныя, 30000 чал. прададзена ў рабства. Усе будынкі горада Аляксандр загадаў падпаліць[1]. Відавочна, горад хутка аднавілі, так што ўжо праз 17 гадоў ён трымаўся 15 месяцаў супраць Антыгона, быўшы пад уладай Пталамеяў.
У эпоху элінізму Тыр быў адным з цэнтраў адукаванасці (гісторыкі Менандр, Дый, Парфірый). У іўдзейскую вайну быў супраць яўрэяў. У 43 г. да н.э. вядомы тыран Марый, стаўленік рымлян. Хрысціянства з’явілася ў Тыры рана; тут жыў тыдзень Апостал Павел (Дзеянні XXI, 3); горад хутка стаў епіскапіяй (святы Дарафей і інш.). У перыяд ганенняў некаторыя з тырскіх хрысціян падвергліся мучаніцкай смерці; пры адным Дыяклетыяне тут пацярпела 156 мучанікаў. У Тыры памёр Арыген; грабніцу яго паказвалі яшчэ ў VI ст.
У Абісінію пропаведзь хрысціянства занесена была тыранцамі. Першы значны храм пры Канстанціне Вялікім пабудаваны быў тырскім епіскапам Паўлінам і ўрачыста асвячоны ў 314 г. Еўсевій Кесарыйскі падрабязна апісвае іншы тырскі храм, на поўднёвым усходзе горада, асвячоны ім у 335 г., прычым у Тыры адбыўся сабор па справе Афанасія Александрыйскага.
У Сярэднявеччы Тыр быў адным з галоўных гарадоў Усходу і адыгрываў вялікую ролю, лічачыся непрыступным. Толькі дзякуючы разладам сярод мусульман удалося Балдуіну II скарыць яго пры садзейнічанні венецыянскага флоту (1124 г.); заснавана была франкская дыяцэзія (Вільгельм, архібіскуп Тырскі, гісторык).
Аблога Тыра Саладзінам у 1187 годзе была беспаспяховай — Конрад дэ Манферат паспяхова абараніў ад сарацынаў[2].
У 1190 годзе тут быў пахаваны Фрыдрых Барбароса. У 1291 г. Тыр адваяваны ў крыжакоў мусульманамі-мамелюкамі, а ў пачатку XVI стагоддзя горад быў уключаны ў склад Асманскай імперыі.
У 1837 годзе Тыр моцна пацярпеў ад землетрасення.
У наш час гарадок Сур, які стаіць на месцы Тыра, размешчаны на поўнач ад былога вострава, цяпер злучанага з берагам, не мае асаблівага эканамічнага значэння, таму што гандаль перайшоў да Бейрута.
Большасць праваслаўных уз’ядналіся з Каталіцкай уарквой, утварыўшы Мелькіцкую каталіцкую царкву; гарадскую абшчыну ўзначальвае архібіскуп Тырскі. У гарадку існуюць школы і ўстановы місій розных манаскіх ордэнаў і пратэстанцкіх цэркваў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.