Утыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уты́ка — старажытны горад на паўночны захад ад Карфагена (тэрыторыя сучаснага Туніса), які традыцыйна лічыцца першай калоніяй, якую заснавалі фінікійцы ў Паўночнай Афрыцы.
Славутасць | |
Утыка | |
---|---|
37°03′24″ пн. ш. 10°03′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | XII стагоддзе да н.э.[1] |
Дата скасавання | 698 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле Арыстоцеля, Утыка (ад фінікійскага слова «старая», ˁattiq) была заснавана прыблізна ў 1100 годзе да н.э. як порт на шляху да Гібралтара. З заснаваннем «новага горада», Карфагена, Утыка патрапіла ў залежнасць ад яго, аднак працягвала адыгрываць важную ролю ў фінікійскім гандлі.
У 308 ці 307 годзе да н.э. падчас вайны Сіракузаў з Карфагенам горад быў захоплены і разрабаваны войскамі Агафокла.
Пасля Трэцяй Пунічнай вайны Утыка стала адміністрацыйным цэнтрам рымскай правінцыі Афрыка. У 46 годзе да н.э. у абложанай цэзарыянцамі Утыцы скончыў жыццё самагубствам Катон Малодшы, які з-за гэтага атрымаў пасмяротную мянушку Утычнага.
У 439 годзе рымскі горад быў разрабаваны вандаламі, а ў 698 годзе канчаткова знішчаны арабскімі заваёўнікамі. Пачынаючы з XIX стагоддзя вядуцца археалагічныя раскопкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.