адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Навасёлкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці.
У часе Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі.
29 чэрвеня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарэлецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Гарэлец, Ліпнікі, Ліпск, Пцічанская, Пясчанка, Ржышча і Янка Купала)[1]. 29 студзеня 2010 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Азёрны[2]. 8 верасня 2017 года вёскі Кавалёва і Сенажаткі ўключаны ў гарадскую рысу Мар’інай Горкі[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (27 населеных пунктаў) — 4127 чалавек[4], з іх 93,1 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,5 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 3370 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.