Гарэлец
аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарэ́лец[1] (трансліт.: Hareliec, руск.: Горелец) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 22 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 71 км ад Мінска, на рацэ Пціч.
Аграгарадок
Гарэлец
| ||||||||||||||||||||||||
У 1588 годзе сяло, шляхецкая ўласнасць у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Было ва ўласнасці Радзівілаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе былі карчма, 2 млыны, царква, маёнтак князя Дамініка Гераніма Радзівіла. Праз шлюб дачкі Дамініка Гераніма, Стэфаніі, Гарэлец перайшоў да Вітгенштэйнаў[2]. У 1854 годзе ўласнасць князя Пятра Вітгенштэйна.
Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. Паводле перапісу 1897 года былі аднайменныя сяло, маёнтак і ўрочышча, у сяле быў хлебазапасны магазін. У 1912 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны. На базе вучылішча была створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1922 годзе было 24 вучні. З 1924 года да 1939 года і з 1954 года цэнтр Гарэлецкага сельсавета[3].
У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новы Гарэлец», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 7 лістапада 1942 года ў вёсцы з Гарэлец з нагоды гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся парад савецкіх партызан. Зладзілі парад члены 2-й Мінскай партызанскай брыгады. Удзельнічала ў парадзе каля 1200 чалавек: акрамя партызан, прысутнічалі насельнікі вёсак Гарэлец, Пясчанка, Ліпск. Працавала радыёўстаноўка, выйшаў 1-ы нумар газеты Рудзенскага падпольнага райкама партыі «В бой за Родину», пра парад таксама напісалі маскоўскія газеты. Пасля парада нямецкія войскі правялі аперацыю «Альберт II» у раёне вёскі Гарэлец[4]. Былі спалены 6 вёсак: Гарэлец, Ліпнікі, Пясчанка, Янка Купала, Ліпск, Ржышча. Пасля вайны вёска адноўлена.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска была цэнтрам Гарэлецкага сельсавета[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.