вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пясча́нка[1] (трансліт.: Piasčanka, руск.: Песчанка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 21,5 км на захад ад Мар’інай Горкі, 66,5 км ад Мінска.
Вёска
Пясчанка
|
У пачатку XX стагоддзя вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новая Пясчанка», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У лесе каля вёскі часова базіраваўся Мінскі падпольны гарадскі камітэт КП(б)Б. 11 лістапада 1942 года ў ваколіцах вёскі праходзіла нямецкая аперацыя «Альберт II» супраць савецкіх партызан[2]. У 1943 годзе вёска спалена, былі забіты 2 жыхары.
Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.