Маракеш
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маракеш (араб. مراكش) — адзін з чатырох імперскіх гарадоў Марока, трэці па велічыні горад краіны пасля Касабланкі і Рабата. Размешчаны на паўднёвым захадзе краіны ля падножжа Атласных гор. Насельніцтва — 1036 тыс. жыхароў (2006).
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Тапонім «Марока» — скажонае іспанскае вымаўленне назвы гэтага горада (ісп.: Marruecos). У мінулым Марока было вядома на ўсходзе пад імем Маракеш і да гэтага часу называецца так у Іране.
Горад быў заснаваны ў 1062 годзе Юсуфам ібн Ташфінам, першым кіраўніком дынастыі Эль-Мурабітын, і на працягу стагоддзя служыў сталіцай спачатку Альмаравідаў, а з 1147 года — Альмахадаў, якія прыйшлі ім на змену. Залаты век Маракеша прыпаў на кіраванне Якуба аль-Мансура (1184—1199), які пабудаваў мячэці Кутубія і Эль-Мансурыя. 70-мятровы мінарэт мячэці Кутубія дагэтуль застаецца сімвалам Маракеша.
У 1269 г. Маракеш перайшоў пад уладу Марынідаў, якія перанеслі сталіцу ў Фес. У XVI стагоддзі Саадзіты вярнулі яму сталічныя функцыі. У горадзе захаваўся руінаваны палац Эль-Бадзі і комплекс грабніц гэтых кіраўнікоў. У 1912 г. Маракешам авалодалі сахарскія паўстанцы на чале з аль-Хібам, але горад быў неўзабаве адваяваны французамі і да 1956 г. уваходзіў у склад французскага пратэктарата Марока. Фактычнае кіраванне горадам знаходзілася ў руках феадальнага сямейства аль-Глаўі, адзін з прадстаўнікоў якога (Тамі аль-Глаўі) ініцыяваў у 1953 г. звяржэнне султана Мухамеда V.
Клімат Маракеша | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 17,4 | 24,9 | 26,3 | 23,5 | 28,2 | 36,4 | 37,9 | 36,9 | 32,9 | 26,0 | 22,4 | 20,7 | 27,8 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 11,3 | 16,8 | 19,2 | 17,2 | 21,4 | 27,7 | 29,0 | 29,1 | 25,8 | 19,7 | 16,1 | 14,5 | 20,7 |
Сярэдні мінімум, °C | 5,2 | 8,7 | 12,1 | 10,8 | 14,7 | 19,1 | 20,1 | 21,3 | 18,7 | 13,4 | 9,7 | 8,4 | 13,5 |
Норма ападкаў, мм | 32,2 | 37,9 | 37,8 | 38,8 | 23,7 | 4,5 | 1,2 | 3,4 | 5,9 | 23,8 | 40,6 | 31,4 | 281,2 |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 331 рус. • англ. • фр. |
Медзіна Маракеша, прылічана ў 1985 г. да помнікаў Сусветнай спадчыны, завецца «чырвоным горадам» па прычыне рудаватага адцення глінабітных будынкаў і ўмацаванняў. У сэрцы медзіны — плошча Джэма эль-Фна. Тут можна ўбачыць акрабатаў, казачнікаў, прадаўцоў вады, танцораў, музыкантаў. За старым горадам распасціраецца працяглы пальмавы гай. Маракеш увогуле славіцца сваімі садамі і паркамі. Сярод іх варта вылучыць аліўкавы гай Менара і абнесеныя агароджай сады Агдал плошчай 405 га.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.