рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́жа — рака ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Морач (басейн Прыпяці).
Мажа | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 40 км |
Басейн | 319 км² |
Расход вады | 1,4 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 3 км на ўсход ад горада Капыль |
• Каардынаты | 53°10′00″ пн. ш. 27°09′06″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Морач |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Семежава |
• Каардынаты | 52°58′18,20″ пн. ш. 27°00′16″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Морач → Случ → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Капыльскі раён |
— выток, — вусце |
Назва Мажа балцкага паходжання.
Ад літоўскага mažas «малы». Таго ж паходжання назвы рэк Можа (прыток дняпроўскага Бабра), Мажайка і Мажанка (прытокі Бярэзіны)[1], таксама назва ракі Мажая, ад якой назва падмаскоўнага Мажайска[2].
Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы тыпу Maž-upis, Mažiklis[3].
Назва ракі значыць «Малая (рака)».
Даўжыня ракі 40 км. Плошча вадазбору 319 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км.
Пачынаецца за 3 км на ўсход ад горада Капыль, цячэ праз яго (на рацэ ў межах горада створаныя сажалкі плошчай 22 га і 11 га) у межах Капыльскай грады і па Клецкай раўніне. Вусце каля паўночнай ускраіны вёскі Семежава. Даліна скрынкападобная, месцамі трапецападобная, шырынёй 0,3—0,5 км. Абалона пераважна двухбаковая (шырыня 0,25—0,4 км), месцамі забалочаная. Шырыня рэчышча 2—5 м. На рацэ створана Цімкавіцкае вадасховішча. Асноўныя прытокі — Крынічны, Чайка і Тамашоўка (праваруч).
Каля ракі населеныя пункты: горад Капыль, аграгарадкі Мажа, Цімкавічы, вёскі Агароднікі, Красіна і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.