рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мажа́нка — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Мажанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 11 км |
Басейн | 55 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | 1,5 км на захад ад г. п. Бягомль |
• Каардынаты | 54°44′27,70″ пн. ш. 28°01′32,10″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Бярэзіна |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на ўсход ад вёскі Вускрам’е |
• Каардынаты | 54°43′07,90″ пн. ш. 28°10′11,90″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Докшыцкі раён |
Назва Мажанка балцкага паходжання.
Ад літоўскага mažas «малы». Таго ж паходжання назвы рэк Можа (прыток дняпроўскага Бабра), Мажа (у басейне Прыпяці), Мажайка (яшчэ адзін «малы» прыток Бярэзіны)[1], таксама назва ракі Мажая, ад якой назва падмаскоўнага Мажайска[2].
Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы тыпу Maž-upis, Mažiklis[3].
Назва ракі значыць «Малая (рака)».
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 55 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Пачынаецца за 1,5 км на захад ад гарадскога пасёлка Бягомль, вусце за 2 км на ўсход ад вёскі Вускрам’е. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (1 км на паўночны захад ад вёскі Вускрам’е — вусце).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.