вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́шніца[1] (трансліт.: Liešnica, руск.: Лешница) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 40 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 28 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.
Вёска
Лешніца
| ||||||||||||||||||||||||||||
Распаўсюджаная назва-паняцце, слова са старабеларускай мовы. Лешня — лясны промысел, паляванне[2], лясное угоддзе. Лешніца — невялікая лешня[3].
Адносіцца да ранніх паселішчаў, каля вёскі ёсць неўмацаванае селішча жалезнага веку[4].
У XVIII стагоддзі маёнтак у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уладанне Віленскага біскупства.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У час раздачы земляў колішняй Рэчы Паспалітай фаварытам Кацярыны II, Лешніца дасталася генералу Машлыкіну[5]. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У 1800 годзе была ўніяцкая царква Раства Багародзіцы, карчма, млын на Свіслачы (4 паставы), сукнавальня. У 1842 годзе Машлыкін пабудаваў праваслаўную царкву.
У другой палове XIX стагоддзя сяло Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета, уладанне перайшло да Галпертаў[5]. У 1882 годзе ў маёнтку заснаваны вінакурны завод, на якім у 1890 годзе працавала 6 рабочых. У 1887 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, у 1890 годзе ў ёй вучылася 20 хлопчыкаў. У 1892 годзе для школы пабудаваны драўляны будынак[6].
У канцы XIX стагоддзя ў сяле быў хлебазапасны магазін, царкоўна-прыходская школа, царква, піцейны дом, у маёнтку вінакурны завод, побач аднайменны хутар.
На пачатак XX стагоддзя побач былі аднайменныя сяло і фальварак, пазней таксама ўрочышча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[7]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, створаная на базе царкоўна-прыходскай школы, у школе працавала 2 настаўнікі, займалася каля 70 дзяцей, з якіх 15 дзяўчынак[6]. У 1938 годзе нададзены статус вёскі.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
У 1968 годзе да вёскі далучаны пасёлак Лешніца, які ў пачатку XX стагоддзя быў фальваркам.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета[8].
Каля вёскі Лешніца ёсць Дзямідава гара. Паводле мясцовых паданняў, на ёй адбылася бітва рускіх са шведамі[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.