Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Кірылавіч Карабанаў (25 студзеня 1952 — 3 жніўня 2019) — беларускі вучоны ў галіне геалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2004), доктар геолага-мінералагічных навук (2003), прафесар (2011).
Аляксандр Кірылавіч Карабанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1952[1] |
Дата смерці | 3 жніўня 2019 (66 гадоў) ці 2019[2] |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геолаг, мінералог |
Навуковая сфера | геалогія і мінералогія[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук (2003) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1974).
З 1974 года у Інстытуце геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: з 1985 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 года загадчык лабараторыі. З 2008 года дырэктар Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова загадчык лабараторыі[4].
Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008) за цыкл работ «Разломы і лінеаменты зямной кары Беларусі: тэарэтычныя і прыкладныя аспекты».
Даследаванні ў галіне рэгіянальнай геалогіі, неатэктонікі, геадынамікі і геамарфалогіі Беларусі. Вывучаў геалогію кайназоя тэрыторыі Беларусі, выявіў заканамернасці будовы найноўшых геалагічных фармацый і эвалюцыі буйных формаў рэльефу, распрацаваў арыгінальную комплексную методыку рэканструкцыі амплітуд неатэктанічных рухаў старажытнамацерыковага абляднення. Распрацаваў канцэпцыю неатэктанічнай эвалюцыі і найноўшай геадынамікі тэрыторыі Беларусі. У складзе міжнароднай групы праекта «Неагеадынаміка Балтыкі» выканаў неатэктанічнае раянаванне Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, вылучыў галоўныя геадынамічныя фактары, якія вызначалі ход геалагічных працэсаў і характар асадканакаплення ў познім кайназоі на тэрыторыі Беларусі і сумежных абласцей Усходне-Еўрапейскай платформы.
Аўтар 250 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.