амерыканскі фізік From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэк Стэ́йнбергер[5] (Штэйнбергер[5]) (англ.: Jack Steinberger; нар. 25 мая 1921, Бад-Кісінген, Германія) — амерыканскі фізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1988) за адкрыццё і даследаванне нейтрына і антынейтрына.
Джэк Стэйнбергер | |
---|---|
англ.: Jack Steinberger | |
Дата нараджэння | 25 мая 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 2020[3] (99 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ned Steinberger[d] і Julia K. Steinberger[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Эдвард Тэлер |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Германіі ў яўрэйскай сям’і. У 1935 годзе сям’я Стэйнбергера эмігруе ў ЗША. У Амерыцы скончыў Чыкагскі ўніверсітэт, ступень бакалаўра (1942). Затым да 1945 года працуе ў радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, займаючыся даследаваннем фізікі элементарных часціц. У 1948 годзе абараняе доктарскую дысертацыю па тэме даследавання мюонаў (мю-мезонаў) у касмічных промнях і адкрыццё з’явы распаду мюонаў на электроны, пазітроны, нейтрына і антынейтрына. У 1949—1950 гадах Джэк Стэйнбергер на пасадзе прафесара Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. У 1950—1968 гадах — прафесар Калумбійскага ўніверсітэта. У 1962 годзе Стэйнбергер сумесна з Леонам Ледэрманам і Мелвінам Шварцам ўпершыню ідэнтыфікаваў нейтрына не ў касмічных прамянях, а ў атрыманых у лабараторных умовах прамяні высокай энергіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.