Гарадзішча (Баранавіцкі раён)
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзі́шча[2] (трансліт.: Haradzišča, руск.: Городище) — гарадскі пасёлак у Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Гарадзішчанскага сельсавета.
Гарадскі пасёлак
Гарадзішча
| ||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца ў вярхоўі ракі Сэрвач, за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія (лінія Брэст — Мінск); на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Наваградак. Насельніцтва 2024 чал. (2017)[3].
Упершыню Гарадзішча згадваецца ў сяр. XIII ст., калі паселішча ўжо далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 2-й пал. XV ст. мясцовасць згадваецца як велікакняжацкі двор. У 1494 Ян Кезгайлавіч заснаваў тут касцёл.
На мяжы XV—XVI стст. Гарадзішча знаходзілася ва ўладанні князя Сямёна Бельскага, з 1501 — вялікай княгіні Алены Іванаўны. У XVI—XVIII стст. паселішча ўваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства і належала Няміравым, Хадкевічам, Гастомскім, Пацам і іншым. У 1640 Каменскія збудавалі тут мураваны касцёл. У канцы XVII ст. мястэчка перайшло да Зяновічаў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадзішча апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1795 зрабілася цэнтрам воласці Наваградскага павета. Станам на 1798 тут дзейнічалі грэка-каталіцкая царква і касцёл. Па задушэнні вызваленчага паўстання ў 1831 расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў графа Людвіка Паца. З 1833 Гарадзішча знаходзілася ва ўладанні Бухавецкіх. Па задушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1864 царскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1866 у Гарадзішчы было 60 двароў, працавалі 2 праваслаўныя цэрквы (колішнія касцёл і грэка-каталіцкая царква), народнае вучылішча (адкрылася ў 1863), капліца, сінагога, 4 малітоўныя дамы, багадзельня, конная паштовая станцыя, цагельня, бровар, управа; праводзілася 2 рэгулярныя кірмашы; працаваў лекар. На 1909 у мястэчку і аднайменным маёнтку было 246 двароў, працавалі пошта і тэлеграф, народнае вучылішча (у 1901 96 вучняў, з іх толькі 9 дзяўчынак), аптэка, бальніца, валасная ўправа, 2 праваслаўныя царквы, сінагога, 5 яўрэйскіх дамоў малітвы, цагельня, больш за 19 крам, багадзельня, конная паштовая станцыя, 2 кірмашы. У Першую сусветную вайну ў 1916 каля мястэчка прайшла Скробава-Гарадзішчанская аперацыя.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гарадзішча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Наваградскага павета. У гэты час тут было 165 двароў. У сярэдзіне 1930-х у мястэчку працавалі гмінная ўправа, школа, аптэка.
У 1939 Гарадзішча ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і зрабілася цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962 Гарадзішчанскі раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Баранавіцкага раёна.
У 2008 годзе Гарадзішча атрымала статус аграгарадка[4].
У Гарадзішчы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.
Медыцынскія паслугі аказваюць бальніца, амбулаторыя і ветэрынарная бальніца.
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сацыяльна-бытавога абслугоўвання.
Апроч таго, у мястэчку працуюць лясніцтва, дом побыту, аўтавакзал, аптэка, банк.
У ваколіцах мястэчка — гарадзішча перыяду ранняга феадалізму (XI—XIII стагоддзі; паводле меркаваннях некаторых даследчыкаў былая літоўская сталіца Варута), за 0,8 км на захад ад аграгарадка, на правым беразе ракі Сэрвач — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000053
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.