From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзішчанская сядзіба — колішняя сядзіба ў в. Гарадзішча Баранавіцкага раёна.
Славутасць | |
Гарадзішчанская сядзіба | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
Паводле пісьмовых крыніц, вядома з 1413 г. як маёнтак Гарадзішча. З канца XV ст. у розны час уладанне князя Сямёна Бельскага, вялікай княгіні Алены Іванаўны, Няміравічаў, Давойнавічаў, Карыцкіх, Гастомскіх, Хадкевічаў, Каменскіх, Зяновічаў, Людвік Міхал Паца, Бухавецкіх.
Гарадзішча да 1831 г. належала графу Людвіку Пацу, аднаму з найбольш заможных беларускіх магнатаў, які меў у зарэчанскай частцы раскошны двор. У яго ўваходзілі палац, гаспадарчыя пабудовы, млын, малатарня, сад і маляўнічы парк.
За ўдзел у паўстанні 1831 года маёнтак быў канфіскаваны і перададзены царскім урадам расійскім землеўладальнікам, а мураваны касцёл (1640) перабудаваны ў 1864 г. пад праваслаўную царкву. На сённяшні час ад палаца і парку практычна ўжо нічога не засталося.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.