газета From Wikipedia, the free encyclopedia
«Беларус» — газета, выдаецца з 20 верасня 1950 г. у Нью-Ёрку на беларускай мове Беларуска-амерыканскім задзіночаннем.
«Беларус» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Biełarus Belarus[1] |
Тып | газета |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Ганна Іванаўна Сурмач |
Заснавана | 20 верасня 1950 |
Мова | беларуская[2][1] |
Галоўны офіс | Hazeta Bielarus, 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY 11432, USA |
ISSN | 1054-9455 |
Вэб-сайт | bielarus.org (англ.) |
Газета друкуе матэрыялы з жыцця беларускай эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па беларускай гісторыі, творы беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны. З газетай супрацоўнічалі Н. Арсеннева, А. Адамовіч, У. Глыбінны, Я. Каханоўскі, Ф. Кушаль, А. Саковіч і інш. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі.
З 2007 году рэдактар «Беларуса» у 2002—2010 гадах Марат Клакоцкі выдае штогадовы літаратурны альманах «Беларус». Апублікаваць у ім свой твор можа кожны, хто піша па-беларуску і жыве за межамі Беларусі. На дадзены момант альманах з’яўляецца асобным праектам, не звязаным з сучаснай рэдакцыяй газеты.
Выданне газеты «Беларус» ад снежня 2010 году пераняла рэдакцыйная калегія ў цалкам новым складзе.[3] Са студзеня 2011 года выдаецца інфармацыйны бюлетэнь «Весткі й Паведамленьні» выключна за кошт ахвяраваньняў падпісчыкаў.[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.