From Wikipedia, the free encyclopedia
Бавоўна — валакно расліннага паходжання, якое атрымліваецца з насення бавоўніка — раслін роду бавоўнік (Gossypium), якая займае адно з вядучых месцаў сярод тэхнічных сельскагаспадарчых культур. Гэта важнае натуральнае валакно, якое выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай вытворчасці для адзення, тавараў для дома і прамысловай прадукцыі, і складае каля 40 % усіх тэкстыльных валокнаў у свеце за 2004 год. Штогод у свеце вырабляецца больш за 25 млн тон бавоўны ў каля 80 краінах. Бавоўна ёсць асновай лёгкай прамысловасці.
Бавоўна | |
---|---|
Натуральны прадукт выраблены з | G. barbadense[d][1] і G. hirsutum[d][1] |
Recycling code | 60 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пры выспяванні плода, пушачка бавоўніка раскрываецца. Валакно разам з насеннем збіраецца на бавоўнапрыёмных пунктах, адкуль яго адпраўляюць на бавоўнаачышчальны завод, дзе адбываецца адасабленне валокнаў ад насення. Затым ідзе раздзяленне валокнаў паводле даўжыні: найбольш працяглыя валокны ад 20—25 мм і ёсць бавоўна-валакно, а больш карацейшыя валаскі — лінт — ідуць на вырабленне баўны, а таксама для вытворчасці выбуховых рэчываў.
У сусветнай практыцы валокны маюць розныя абазначэнні на этыкетках, як cotton, coton, katoen, baumwolle[2].
Бавоўна ўяўляе сабой тонкія, кароткія, мяккія пухнатыя валокны. Валакно некалькі разоў згорнутае вакол сваёй восі. Для бавоўны характэрныя адносна высокая трываласць, хімічная ўстойлівасць (валакно доўгі час не руйнуецца пад уздзеяннем вады і святла), цеплаўстойлівасць (да 130—140 °C), сярэдняя гіграскапічнасць (18-20 %) і малая доля пругкай дэфармацыі, з прычыны чаго вырабы з бавоўны моцна камечацца. Устойлівасць бавоўны да ізаляцыі невялікая.
Даўжыня валокнаў бавоўны розная і складае ад 10,3 да 60 мм[3]. Баваўнянае валакно тонкае, гэта значыць яго сярэдняя таўшчыня складае 20-22 мк, але вельмі трывалае, бо вытрымлівае нагрузку ў 4,5-5 г[3]. Яно таннае, добра фарбуецца[3]. Баваўнянае валакно з’яўляецца самай чыстай прыроднай цэлюлозай, уключаючы ў свой склад 85—90 % цэлюлозы[4].
Бавоўна на сто працэнтаў з’яўляецца ліквідным таварам, а попыт на яго стабільна высокі. Прырост вытворчасці бавоўны ў свеце складае каля 2 % у год. За апошнія 10 гадоў вытворчасць бавоўны вырасла на 24 %, ураджайнасць — на 44 %, спажыванне — на 48 %[6].
З бавоўны атрымліваюць тонкую, раўнамерную і трывалую пражу і робяць з ад найтонкіх да тоўстых абівальных тканін[3]. Валокны бавоўны часцей за ўсё перапрацоўваюць у нітку (выкарыстоўваюць для атрымання пражы), якую выкарыстоўваюць для вырабу мяккага, які «дыхае», тэкстылю, з якога шыюць вопратку. Найбольш распаўсюджаны сярод відаў адзення з натуральнага валакна ёсць бялізна, ручнікі, бавоўну, акрамя таго, ужываюць як сыравіну для вырабу штучных валокнаў, як зыходны прадукт для атрымання нітратаў цэлюлозы — калаксіліну, піраксіліну, з якіх, у сваю чаргу, прадукуюць цэлюлоід, лакі, дынаміт, бяздымны пораху і іншыя рэчывы. У склад тэкстыльных матэрыялаў бавоўна можа ўваходзіць разам з іншымі валокнамі, як сумесі валокнаў лён-бавоўна, лён-бавоўна-капрон, лён-бавоўна-лаўсан, лён-бавоўна-лаўсан-віскоза і іншыя[7].
Тэхналагічны працэс вырабу прадукцыі ў баваўнянай прамысловасці з’яўляецца недоўгатэрміновым і ў прадзільнай вытворчасці займае 3—5 дзён: праходзіць 5—10 стадый апрацоўкі, гатовым прадуктам з’яўляецца пража, у ткацкім — 10 дзён: пража апрацоўваецца на 6—7 стадыях і выніковым прадуктам з’яўляецца суровая тканіна[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.