From Wikipedia, the free encyclopedia
У фізічнай оптыцы святло — электрамагнітнае выпраменьванне, якое успрымаецца чалавечым вокам. Крыніцай святла можа быць нагрэтае або змешчанае ва ўзбуджаны стан рэчыва. Акрамя таго, пад святлом часта разумеюць не толькі бачнае святло, але і шырокія вобласці спектра, якія прымыкаюць да яго.
Раздзел фізікі, прысвечаны вывучэнню святла, называецца оптыка. Святло можа разглядацца альбо як электрамагнітная хваля, якая распаўсюджваецца ў вакууме з пастаяннай скорасцю, альбо як паток фатонаў — часціц, якія валодаюць вызначанай энергіяй і нулявой масай спакою.
Святло — гэта энергія, матэрыя адмысловага віду.
Адной з уласцівасцей святла з’яўляецца яго колер, які вызначаецца даўжынёй хвалі для монахраматычнага выпраменьвання, або сумарным спектрам складанага выпраменьвання.
Святло можа распаўсюджвацца там, дзе гук ужо не існуе (калі глядзець праз празрысты каўпак, з-пад якога выпампавалі паветра, то відаць, як б’ецца малаточак званка пад каўпаком, а гуку не чуваць). Значыць, светлавыя ваганні распаўсюджваюцца ў адмысловым асяроддзі, гэтае асяроддзе Гюйгенс назваў эфірам.
Скорасць святла ў вакууме с = 299 792 458 м/с
Фізічныя велічыні, звязаныя са святлом: яркасць, асветленасць, светлавы паток, светлавая аддача.
Бачнае святло — электрамагнітнае выпраменьванне з даўжынямі хваль ≈ 380—760 нм (ад фіялетавага да чырвонага).
Гістарычна з’явіўся тэрмін «нябачнае святло» — ультрафіялетавае святло, інфрачырвонае святло, радыёхвалі.
У прыкладных навуках важная дакладная характарыстыка крыніцы святла. Асабліва важныя наступныя тыпы крыніц:
Паказаныя крыніцы маюць розную каляровую тэмпературу.
Лямпы дзённага святла выпускаюць на розныя светлавыя дыяпазоны, у т. л.:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.