беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Алег Гаўрылавіч Мінкін (31 сакавіка 1952, в. Чарняўка Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Алег Гаўрылавіч Мінкін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, перакладчык, паэт, інжынер |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Навучаўся ў Хоцімскай 8-гадовай школе-інтэрнаце. Скончыў Бабруйскую школу-інтэрнат № 1 у 1969 годзе. Паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут, праз два гады перавёўся ў Маскоўскі інстытут інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці, які скончыў у 1975 годзе. Працаваў майстрам на будаўніцтве электрападстанцыі ў Бураціі (г. Улан-Удэ), інжынерам-электрыкам на нафтаперапомпавых станцыях нафтаправоду «Дружба» (г. Наваполацк), інжынерам-наладчыкам у сістэме «Галоўтранснафта» (г. Гомель), інжынерам тэхнагляду на нафтаправодах поўначы Цюменскай вобласці (г. Наябрск). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1988 года. Жыве ў Вільнюсе. Выдаваў газету «Рунь». З 1991 года сябра Саюза пісьменнікаў Літвы[1].
Дэбютаваў у 1980 годзе з вершамі ў газетах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Сурма» (1985), «Расколіна», прозы «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» (1994), а таксама дзіцячых кніг. Пераклаў вершы Цыпрыяна Норвіда, Баляслава Лесьмяна, Леапольда Стафа, Міколы Зэрава, Паўла Грабоўскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.