Логвінаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літаратурны дом «Логвінаў» — беларускае выдавецтва і кнігарня, знаходзіцца ў Мінску па адрасе пр. Незалежнасці, 37А. Заснаванае ў 2000 годзе як невялікае выдавецтва, якое спецыялізавалася на выданні альтэрнатыўнай літаратуры[1], яно стала важнай часткай беларускамоўнай культурнай прасторы. У «Логвінаве» былі выдадзеныя і прадаюцца кнігі Сяргея Пясецкага, Адама Глобуса, Альгерда Бахарэвіча, Андрэя Хадановіча, Наталкі Бабінай, Уладзіміра Арлова, Франца Сіўко і іншых вядомых беларускіх аўтараў.
Логвінаў | |
---|---|
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Заснавана | 2000 |
Вэб-сайт | lohvinau.by |
Дзейнасць
На базе памяшканняў «Логвінава» рэгулярна праходзяць прэзентацыі беларускіх і замежных кніг, фестывалі і іншыя культурныя мерапрыемствы. У кнігарне на праспекце Незалежнасці праходзяць выступы літаратараў з Германіі, Польшчы, Чэхіі, Швецыі, Украіны, Літвы, Ізраіля, Швейцарыі, Японіі і іншых краін.
За выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011», які суд прызнаў экстрэмісцкім, было пазбаўлена выдавецкай ліцэнзіі. У 2014 годзе аднавіла працу ў Вільні пад назвай «Літаратурны дом «Логвінаў».[2]
Цікавыя факты
- Кнігарня выдавецтва — адна з нешматлікіх устаноў Мінска, дзе персанал размаўляе з кліентамі пераважна па-беларуску.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.