(пам. 1554) падскарбі дворны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Андрэевіч, або Івахна Андрушкавіч, у літаратуры часта пад прозвішчам Солтан (да чэрвеня 1498—1554) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дваранін каралеўскі (зг. 1502), падскарбі дворны літоўскі (1505—1554), намеснік мейшагольскі і дубінкаўскі (1507—1508), уцянскі (1508), вялёнскі (з 1509—1554).
Іван Андрэевіч Солтан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Корчак | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцін Храптовіч | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Улошак | ||||||
Смерць | не раней за 24 жніўня 1554 | ||||||
Род | Солтаны | ||||||
Бацька | Андрэй Аляксандравіч Солтан | ||||||
Маці | Ганна Багавіцінаўна[d] | ||||||
Жонка | Багдана Фёдараўна Чацвярцінская[d][1] |
Адзіны сын падскарбія земскага літоўскага Андрэя Аляксандравіча ад першага яго шлюбу з Ганнай Багавіцінаўнай. Прозвішча Солтан не ўжываў, але ў сучаснай літаратуры ўмоўна далучаны да гэтага роду.[2]
З падрымкай бацькі зрабіў кар’еру пры двары вялікага князя Аляксандра, пасля служыў Жыгімонту Старому і Жыгімонту Аўгусту. У 1502 годзе згадваецца як дваранін каралеўскі. З 1504 года згадваецца як падскарбі дворны і займаў гэты ўрад прынамсі 50 гадоў. На ўрадзе ўваходзіў у склад Паноў-Рады.[2]
У 1508 годзе браў удзел у падаўленні мецяжа князя Міхаіла Глінскага. У 1509 годзе браў удзел у паходзе польскай арміі супраць малдоўскага гаспадара Багдана з уласным початам у 12 коннікаў за што кароль Жыгімонт Стары ўзнагародзіў яго 60 копамі літоўскіх грошаў.[2]
Атрымаў ад вялікага князя як узнагароду зямельныя ўладанні — намесніцтва мейшагольскае і дубінкаўскае ў 1507—1508, уцянскае ў 1508, вялёнскае ў 1509—1554 гадах. У 1510 годзе Жыгімонт Стары даў яму сяло Мігуцяны ў Сумілішкаўскай воласці.[2]
Атрымаў бацькоўскія маёнткі Еўе і Папорці ў Троцкім ваяводстве і, на думку В. Пазднякова, маёнткі Пачэпаў і Беразавец пад Наваградкам ад дзядзькі (стрыя) Івана Аляксандравіча, але апошняе выснова даследчыка і не вядома з крыніц. Частку Пачэпава Іван Андрэевіч купіў у стрыечнага брата Богуша Юр’евіча. Ад жонкі атрымаў трэцюю частку яе бацькоўскіх маёнткаў на Валыні — Чацвяртні, Луконі, Вышкава, Навоза, Гадомічаў, Копыляў, Суска, Славожычаў, Алешкавічаў, што яму пацвердзіў кароль Жыгімонт Стары 15.10.1524 года.[2]
На Попіс 1528 года ставіў 25 «коней»[2], т.б. валодаў агулам 200 службамі сялян.[3]
Пабудаваў царкву св. Мікалая ў Папорцях, якой запісаў дзесяціну з гэтага маёнтка. Узнясенскаму прыдзелу Васкрасенскай царквы ў Троках запісаў дзесяціну з маёнтка Мігуцяны (раней дзесяціна ішла з Папорцяў). Ад продкаў атрымаў права калятарства на Прачысценскі манастыр у Троках, што яму пацвердзіў кароль Жыгімонт Стары 27.10.1510 года.[2]
Тастамент падпісаў 24.8.1554 у Вільні і неўзабаве памёр. Прасіў пахаваць яго ў Прачысценскім саборы ў Вільні ў родавай Дабравешчанскай капліцы. Маёнткі Папорці і Мігуцяны запісаў жонцы. Маёнткі Еўе і Пачэпаў перайшлі да сясцёр Настасіі (на думку В. Пазднякова, жонкі Кміты Стратовіча, на праўдзе—не, а асоба мужа невядома) і дачкам другой не вядомай на імя сястры (жонкі двараніна гаспадарскага Івашкі Савы) — Настассі і Ганне Соваўнам.[2]
Быў жанаты з Багданай (?—да 1559), дачкой князя Фёдара Міхайлавіча Чацвярцінскага (Вышкоўскага). Дзяцей не меў.[2]
Багдан | Пётр | ЗАГОРАЎСКІЯ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
N дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Дзмітрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй | Настасся | Лукаш | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
N дачка | Давід | Даніла | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Юр’евіч | Солтан | Аляксандр | Іван | Яраслаў | Геранім | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Іван | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | N дачка | Аляксандр | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Богуш | Рыгор | БАГУШЭВІЧЫ ?ПАЧАПАЎСКІЯ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
N дачка | Міхаіл | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.