Іван Аляксандравіч Солтан

(пам. 1570-я) маршалак гаспадарскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Аляксандравіч Солтан (не раней за 1508 — паміж 8 мая 1572 і 20 верасня 1577[4][5]) — дзяржаўца ляхавіцкі (1561—1567), дзяржаўца астрынскі (1566—1577), маршалак гаспадарскі (1572—1577).

Хуткія факты Іван Аляксандравіч Солтан, маршалак гаспадарскі ...
Іван Аляксандравіч Солтан
Thumb
маршалак гаспадарскі
з 20 мая 1572
Нараджэнне не раней за 1508
Смерць не раней за 8 мая 1572 і не пазней за 20 верасня 1577
Род Солтаны
Бацька Аляксандр Солтанавіч[1]
Маці Фядора з Глазынаў[d][1]
Жонка Марына Васілеўна Саламярэцкая[d][2][3]
Дзеці Давід Солтан[d][2], Яраслаў Солтан[d][2], Іван Солтан[d][2] і Аляксандр Солтан[d][2]
Веравызнанне праваслаўе[2]
Закрыць

Біяграфія

З магнацкага роду Солтанаў, унук пана Солтана Аляксандравіча, сын пана Аляксандра Солтанавіча і кн. Фядоры Глазынінай. Упершыню згадваецца пад 1541 годам, калі з бацькам браў удзел у судовым працэсе з Есьманам[6]. У 1549 годзе згадваецца як дзяк падскарбія земскага і маршалка надворнага Івана Гарнастая[5], свайго сваяка.

У 1561 годзе, 8 мая, за пазыку 3000 коп грошаў атрымаў ад караля Жыгімонта Аўгуста з яго ўласных уладанняў у дзяржаву Ляхавіцкую воласць з «дварамі» Ляхавічы, Старыя Ляхавічы і Жарабковічы[7][8]. З Ляхавіцкай дзяржавы ў 1565 годзе ставіў да службы земскай 8 «коней» па казацку[5]. Да чэрвеня 1566 года гаспадар вырашыў перадаць Ляхавіцкую дзяржаву за службу Уладзіміру Забалоцкаму. Пасланы ўвязаць новага дзяржаўцу дваранін гаспадарскі Сіла Скробат, па словах пана Солтана, прыўлашчыў маёмасць з клецяў Ляхавіцкага замка, што было абскаржана ў судзе. Пан Солтан атрымаў 1 чэрвеня 1566 года на замену Ляхавічаў у дзяржанне Астрыну[5], але Забалоцкі фактычна атрымаў Ляхавічы толькі ў студзені 1567 года.

На Попіс пад Радашковічамі 15 кастрычніка 1567 года ставіў почат з 36 «коней» і 18 драбаў з маёнткаў Воўчын ў Берасцейскім, Жыровічы ў Слонімскім, Нясвіж у Новагародскім, Дубічы ў Лідскім, Шэшкіне ў Віленскім паветах[5]. Таксама валодаў Вербай з Магільнам і іншымі прыселкамі ва Уладзімірскім павеце.

Атрымаў 20 мая 1572 года ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ўрад маршалка гаспадарскага[5]. Запісаў у 1572 годзе Жыровічы з правам продажу царквы жонцы Марыне з Саламярэцкіх.

Памёр да 20 верасня 1577 года.

Сям’я

Пра першую жонку нічога пэўна не вядома, у шлюбе з ёю меў прынамсі двух сыноў — Дзмітрыя і Лукаша. Пасля 1545 года ўзяў другі шлюб з княжной Марынай з Саламярэцкіх, удавой па Уладзіміры Гальшанскім-Дубровіцкім, спраўцы Кіеўскага ваяводства, у гэтым шлюбе меў сыноў Давіда, Яраслава, Івана і Аляксандра[5][9].

 
 
 
 
 
 
 
 
 
Багдан
 
Пётр
 
ЗАГОРАЎСКІЯ
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Міхаіл
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
N дачка
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
 
 
 
 
Дзмітрый
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Андрэй
 
 
Настасся
 
 
 
 
 
 
Лукаш
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
N дачка
 
 
 
 
 
 
Давід
 
Даніла
 
 
 
Аляксандр Юр’евіч
 
 
Солтан
 
Аляксандр
 
Іван
 
 
Яраслаў
 
Геранім
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
Іван
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
N дачка
 
 
 
 
 
 
Аляксандр
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый
 
Богуш
 
 
Рыгор
 
 
БАГУШЭВІЧЫ
?ПАЧАПАЎСКІЯ
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
N дачка
 
 
 
 
 
 
Міхаіл
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.