From Wikipedia, the free encyclopedia
Падскарбі надворны літоўскі, да Люблінскай уніі 1569 года падскарбі дворны літоўскі — дзяржаўны урад у Вялікім Княстве Літоўскім. Спачатку быў намеснікам падскарбія земскага і, відаць, адказваў за забеспячэнне асабістых матэрыяльных патрэбаў вялікага князя.
Пасля стварэння сталовых маёнткаў, або эканомій (1588) быў іх фінансавым і эканамічным кіраўніком.
У адрозненне ад вялікага падскарбія не меў месца ў Сенаце Рэчы Паспалітай, уведзены туды толькі ў 1775 годзе.
Год прыняцця пасады |
Год складання пасады альбо смерці |
Асоба | Выява | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Дворныя падскарбіі літоўскія | ||||
да 28.2.1476 | 1482 | Солтан Аляксандравіч | ![]() |
паступіў на намесніка слонімскага і маршалка гаспадарскага |
1482 | 1493 | Іван (Ян) Літавор Храптовіч (Jan Litawor Chreptowicz) | ![]() | пляменнік папярэдняга, саступіў урад брату |
1493 | 1501 | Фёдар (Федзька, Тэадор) Храптовіч (Храбтовіч) (Teodor Bohdanowicz Chreptowicz) | ![]() | брат папярэдняга, паступіў на вялікага падскарбія літоўскага |
1502 | 1504 | Марцін Храптовіч (Храбтовіч) (Marcin Chrebtowicz) | ![]() | брат папярэдняга, паступіў на лоўчага вялікага літоўскага |
1505 | 1554 | Іван Андрэевіч Солтан (Iwan Andrejewicz Sołtan) | ![]() | пляменнік першага, стрыечны брат другога, трэцяга і чацвёртага, памёр |
1557 | 1568 | Станіслаў Улошак (Stanisław Zachariasiewicz Włoszek) | ![]() | Памёр |
Надворныя падскарбіі літоўскія | ||||
1569 | 1576 | Лаўрын Война (Ławryn Wojna) | ![]() | Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага |
1576 | 1586 | Фёдар (Тэадор) Скумін-Тышкевіч (Teodor Tyszkiewicz) | ![]() | Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага |
1588 | 1590 | Дзмітрый Халецкі (Dymitr Chalecki) | ![]() | Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага |
1590 | 1598 | Пётр Весялоўскі (Piotr Wiesiołowski) | ![]() | Паступіў на надворнага маршалка літоўскага |
1600 | 1605 | Геранім Валовіч (Hieronim Wołłowicz) | ![]() | Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага |
1605 | 1607 | Мацей Война (Maciej Woyna) | ![]() | Памёр |
1607 | 1611 | Ян Яўстах Тышкевіч (Eustachy Jan Tyszkiewicz) | ![]() | Паступіў на мсціслаўскага ваяводу |
1615 | 1618 | Крыштаф Нарушэвіч (Krzysztof Naruszewicz) | Адначасова вялікі лоўчы літоўскі. Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага | |
1618 | 1630 | Павел Валовіч (Paweł Wołłowicz) | ![]() | Памёр |
1630 | Стэфан Пац (Stefan Pac) | ![]() | Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага | |
1631 | 1635 | Ян Войцех Ракоўскі (Jan Wojciech Rakowski) | ![]() | Паступіў на берасцейскага ваяводу |
1635 | 1640 | Пётр Пац (Piotr Pac) | ![]() | Паступіў на троцкага ваяводу |
1640 | 1645 | Антоні Ян Тышкевіч (Antoni Jan Tyszkiewicz) | ![]() | Паступіў на надворнага маршалка літоўскага |
1645 | 1658 | Багуслаў Юрый Слушка (Bogusław Jerzy Słuszka) | ![]() | Памёр |
1658 | 1661 | Тэадор Дэнгаф (Teodor Denhoff) | ![]() | Паступіў на вялікага падкаморага кароннага |
1661 | 1663 | Ян Нарушэвіч (Jan Naruszewicz) | Памёр | |
1663 | 1670 | Казімір Ян Сапега (Kazimierz Jan Sapieha) | Паступіў на полацкага ваяводу | |
1670 | 1676 | Бенедыкт Павел Сапега (Benedykt Paweł Sapieha) | ![]() | Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага |
1676 | 1681 | Дамінік Мікалай Радзівіл (Dominik Mikołaj Radziwiłł) | Паступіў на падканцлера літоўскага | |
1681 | 1686 | Леў Васіль (Леан Базылі) Сапега (Leon Bazyli Sapieha) | Памёр | |
1686 | 1689 | Казімір Уладзіслаў Сапега (Kazimierz Władysław Sapieha) | Паступіў на троцкага кашталяна | |
1689 | 1693 | Казімір Францкевіч-Радзімінскі (Kazimierz Frąckiewicz Radzimiński) | ![]() | Памёр |
1693 | 1694 | Жыгімонт Віктар Дэнгаф (Zygmunt Wiktor Denhoff) | ![]() | Памёр |
1695 | 1711 | Мікалай Францішак Агінскі (Mikołaj Franciszek Ogiński) | Паступіў на троцкага кашталяна | |
1711 | 1713 | Павел Караль Сангушка (Paweł Karol Sanguszko) | ![]() | Паступіў на надворнага маршалка літоўскага |
1713 | 1744 | Юзаф Францішак Сапега (Józef Franciszek Sapieha) | ![]() | Памёр |
1744 | 1750 | Ігнацы Сапега (Ignacy Sapieha) | Паступіў на мсціслаўскага ваяводу | |
1750 | 1754 | Аляксандр Міхал Сапега (Aleksander Michał Sapieha) | ![]() | Паступіў на полацкага ваяводу |
1754 | 1765 | Юзаф Адрыян Масальскі (Józef Adrian Massalski) | ![]() | Памёр |
1765 | 1785 | Антоні Тызенгаўз (Antoni Tyzenhauz) | ![]() | Памёр |
1785 | 1795 | Антоні Дзяконскі (Antoni Dziekoński) | ![]() | Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.