Remove ads
(1733—1785) падскарбі надворны літоўскі, староста гарадзенскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоні Тызенгаўз (1733, Наваельня, Слонімскі павет, Новагародскае ваяводства — 31 сакавіка 1785, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, падскарбі надворны літоўскі (з 1765), гарадзенскі староста пры Станіславе Панятоўскім. Вядомы мецэнат.
Антоні Тызенгаўз | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Удальрык Крыштаф Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Мікалай Тадэвуш Лапацінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Бжастоўскі | ||||||
Пераемнік | Стэфан Алендскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Адрыян Масальскі | ||||||
Пераемнік | Антоні Дзяконскі | ||||||
Нараджэнне |
1733[1][2][…] |
||||||
Смерць |
31 сакавіка 1785[2][3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Тызенгаўзы | ||||||
Бацька | Бенедыкт Тызенгаўз[d] | ||||||
Маці | Ганна Апалонія з Бяганскіх[d] | ||||||
Жонка | няма | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валодаў Камёнскім ключом (Гарадзенскі павет), мястэчкамі Ятвеск, Іўе, Наваельня і Жалудок, меў палац у Вільні, шэраг будынкаў у Гродна. Трымаў Гарадзенскае староства, адміністратар каралеўскіх эканоміяў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Намаганнямі Антонія Тызенгаўза Гродна зрабілася месцам працы розных дзяржаўных устаноў: Скарбовай камісіі, Вярхоўнага Трыбунала, задворнага асэсарскага суда. Заснаваў у горадзе і яго ваколіцах шэраг мануфактур: суконную, палатняную, зброевую, панчошную, карэтную і г. д. Ім жа быў адчынены першы ў горадзе тэатр.
З шляхецкага роду Тызенгаўзаў, сын Бенедыкта, старосты шмельтынскага, і Ганны з Бяганскіх.
Дакладнае месца нараджэння і хросту невядомае. Найбольш пашыраная версія — Наваельня, паколькі сям’я Тызенаўзаў бывала там найчасцей.
Вучыўся ў Вільні ў мясцовым калегіуме іезуітаў, захавалася афіша школьнага тэатра 1747, дзе Антоні згадваецца вучнем рыторыкі. У той жа год памірае яго бацька.
У 1751 паступіў на службу ў пяцігорскую харугву войска ВКЛ.
У 1761 гарадзенская шляхта выбрала яго сваім паслом на надзвычайны варшаўскі сойм. У канцы 1762 адкупіў ад Удальрыка Радзівіла пасаду вялікага літоўскага пісара, якую займаў на працягу 1763—1764. 15 студзеня 1763 атрымаў каралеўскі прывілей на вялікае літоўскае пісарства.
У 1764 прымаў актыўны ўдзел у канвакацыйным сойме, выступаў з прамовамі, быў членам камісій, якія займаліся распрацоўкай праекту каралеўскіх эканомій у ВКЛ. У апошніх днях сойма, 20 снежня, атрымаў пасаду літоўскага канюшага. У сакавіку 1765 быў прызначаны адміністратарам каралеўскіх эканомій: Гарадзенскай, Брэсцка-Кобрынскай, Шавельскай, Аліцкай і Магілёўскай. У чэрвені гэтага ж года атрымаў пасаду надворнага літоўскага падскарбія.
Вырашыў упарадкаваць Гродна на ўзор сталіцы дзяржавы. З яго ініцыятывы ў 1760—1780 гадах побач з горадам у вёсцы Гарадніца (дзе ён збудаваў сабе палац, аздоблены А. Грушэцкім[5]) збудавалі прамыслова-культурны цэнтр з 85 будынкаў рознага прызначэння, што ўтваралі 3 асобныя зоны: адміністрацыйную, вытворчую, навучальную (пазней увайшлі ў межы Гродна).
У прадмесцях Гродна заснаваў фабрыкі: суконную, шаўковую, палатняную, камлотную, карункавую, панчошную, капялюшную, карэтную, шаўковых паясоў, гульнявых карт, збройную, гарбарную, а таксама завод жалезных і медных вырабаў. Аднак, як і большасць тагачасных прадпрыемстваў, працавалі яны з малым прыбыткам або нават са стратай.
Значную ўвагу надаваў земляробству. Для вывучэння спосабаў павелічэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур накіраваў свайго аднадумца Даўнаровіча ў Англію вывучаць агратэхніку. Каб падняць узровень жывёлагадоўлі, закупляў пародзістыя віды жывёл.
Лічыў невялікія сялянскія гаспадаркі нежыццяздольнымі, але рэформу меркаваў ажыццявіць шляхам ліквідацыі сістэмы арэнды земляў эканомій, аднаўлення фальваркаў і паншчыны. Згодна з поглядамі фізіякратаў лічыў, толькі вяртанне да фальваркаў і ўсёбаковае развіццё інфраструктуры забяспечваць даходнасць эканомій. Але аграрная рэформа, праведзеная ім у Шавельскай эканоміі, грунтавалася на ўзмацненні паншчыны, што выклікала незадаволенасць сялян, а ў 1769 годзе нават паўстанне.
З намерам пашырэння асветы ў краі заснаваў у Гродна кадэцкі корпус, гандлёвую, землямерную, медыцынскую і іншыя школы. У медыцынскай школе на сродкі А. Тызенгаўза і падараванні Панятоўскага была створана бібліятэка спецыяльнай літаратуры. Пасля ліквідацыі гэтай школы яе кнігазбор адышоў да Галоўнай школы ў Вільні.
Антоні Тызенгаўз быў не толькі буйным фінансістам і адміністратарам, але даволі адукаваным і культурным чалавекам свайго часу. Заснаваўшы дзясяткі мануфактур і навучальных устаноў, ён стварыў і свой тэатр, у які запрашаў балетмайстраў, замежных артыстаў, музыкантаў, спевакоў і харэографаў, у тым ліку братоў Г. і Л. Петынеці з Неапаля.
Для падрыхтоўкі ўласных артыстаў з прыгонных сялян А. Тызенгаўз стварыў тэатральную школу. У 1772 годзе ён паслаў для навучання за мяжу прыдворнага капельмайстра А. Сітанскага. Навучэнцамі ў тэатральную школу найчасцей бралі дзяцей прыгонных сялян з яго маёнткаў.
Тэатр, які пачынаўся з невялікага ансамбля інструментаў і вакалістаў, да 1778 года дасягнуў высокага прафесійнага ўзроўню і стаў шматпрофільны. На яго сцэнах ставіліся оперы А. Грэтры «Магніфік», камедыі П. Бамаршэ «Севільскі цырульнік» і іншых.
Прыдворны аркестр, так званая капэла Тызенгаўза, належаў да найбольшых і найлепшых па прафесійным узроўні калектываў падобнага характару ў Беларусь і славіўся за яе межамі. Так, у 1780 годзе гэтая капэля была ангажавана ў Нацыянальны тэатр у Варшаве.
Пасля адстаўкі А. Тызенгаўза тэатральная школа, балетная трупа і частка капэлы былі пераведзены ў Паставы.
У 1775 годзе А. Тызенгаўз набыў у Вільні друкарню, якой да таго валодаў Марцін Пачобут-Адляніцкі. У гэтай друкарні выдаваліся падручнікі, календары, часопіс «Gazety Wileńskie» («Віленскія газеты»). У 1775—1776 гадах А. Тызенгаўз арганізаваў першую друкарню ў Гродна і быў адным з яе арандатараў. Частка абсталявання была ўзятая з Віленскай друкарні, астатняе закуплена ў Караляўцы. Першыя выданні друкарні выйшлі на пачатку 1776 года. Тут друкаваліся арыгінальная і перакладная літаратура, навуковыя працы, падручнікі, стараславянскія, польскія, лацінскія малітоўнікі, «Каляндар гаспадарчы», «Літоўскі веснік», афіцыйныя дакументы і іншыя, а таксама першае на Беларусі перыядычнае выданне, ініцыятарам якога быў А. Тызенгаўз, «Gazeta Grodzieńska»(«Гродзенская газета»). Друкарня існавала да 1802 года.
А. Тызенгаўзу былі блізкімі і зразумелыя ідэі Асветніцтва. У тэатры ён бачыў не крыніцу прыбыткаў, а сродак асветы, інструмент выпраўлення нораваў і ўсталявання роднай мовы. Свае дзеі ён апраўдваў клопатам пра цывілізацыю тутэйшага края. Думкі, выказаныя ім пра выхаваўчую ролю тэатра, былі сугучныя палажэнням французскіх асветнікаў, асабліва Д. Дыдро. Але ў адрозненне ад апошняга ён лічыў, што тэатр існуе толькі для прывілеяванай часткі грамадства, шырокіх колаў шляхты, а не для мяшчан, рамеснікаў, гандляроў і неадукаваных сялян. Таму яго тэатр не стаў агульнадаступным, агульнанацыянальным. Каб надаць сваім пачынанням пэўную важкасць, Тызенгаўз вёў перапіску з Ж. Ж. Русо і прапаноўваў яму пераехаць у Гродна або ў Белавежскую пушчу.
У 1777 арэндаваў эканоміі на 12 год з абавязкам штогадовага ўнясення ў каралеўскую казну сумы ў памерах 87 000 дукатаў.
Няўдалая гаспадарчая палітыка (нерэнтабельнасць многіх мануфактур), інтрыгі магнатаў, незадаволеных актыўнай дзейнасцю А. Тызенгаўза, спрычыніліся да яго адхілення ў 1780 годзе ад кіравання эканоміяй.
Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве. Пахавалі графа ў фамільных склепе ў Жалудоцкім касцёле.
Помнікі Антонію Тызенгаўзу ўстаноўлены ў Гродзенскім Фарным касцёле, Паставах[6], яго імем названа плошча ў Гродне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.