Remove ads
беларускі мовазнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян (Янка) Станкевіч (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 жніўня 1976; Псеўданімы: Брачыслаў Скарыніч, Пётра з Арлянт, Янучёнак, Гжацкі) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч. Доктар славянскай гісторыі і філалогіі (1926).
Ян Станкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лістапада 1891 ці 23 лістапада 1891[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 1976 (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя Станкевіч |
Дзеці | Вячаслаў Станкевіч і Юрка Станкевіч |
Род дзейнасці | мовазнавец, гісторык, палітык |
Навуковая сфера | гісторыя і мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
|
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1909 скончыў Ашмянскае гарадское вучылішча. Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. Працаваў у газеце «Наша ніва».
У 1914 годзе ў час Першай сусветнай вайны мабілізаваны ў расійскую армію. У 1917 на Румынскім фронце трапіў у аўстрыйскі палон. Пасля вызвалення вярнуўся ў Вільню. Удзельнік з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску (сакавік 1917), з’езда настаўнікаў Мінскай губерні (май 1917). З снежня 1917 у Вільні, удзельнік стварэння Беларускага навуковага таварыства, у студзені 1918 абраны ў склад Віленскай беларускай рады, удзельнічаў у сесіі Рады БНР у Мінску (24-25.3.1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад Літоўскай Тарыбы. Пасля прыходу ў Вільню Чырвонай Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР, загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў член Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, прэзідыума Беларускай цэнтральнай школьнай рады.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1921), Карлаў універсітэт у Празе (1926). Доктар славянскай філалогіі і гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім універсітэце (1928—1932) і Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні (1927—1940). Друкаваўся ў часопісе «Крывіч», заходнебеларускіх выданнях.
Я. Станкевіч быў паслом Сейму Польшчы (1928—1930). Як палітык з’яўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэння, за што яго не раз крытыкавалі беларускія групоўкі.
У 1940 Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасці Беларускага камітэта. Я. Станкевіч супрацоўнічаў з В. Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падполлем, стварыў канспірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасці з’яўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасці ў апоры на Польшчу.
З восені 1941 Я. Станкевіч жыў у Менску, куды перамясціўся і ЦК ПБН, нядоўга працаваў у школьным аддзеле Мінскай управы. Станкевіч быў членам Беларускай народнай самапомачы, Беларускай незалежніцкай партыі, навуковага аддзела Беларускай цэнтральнай рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. Выкладаў гісторыю Беларусі ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Мінску. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе.
З 1944 Я. Станкевіч апынуўся на эміграцыі. У Германіі ён аднавіў дзейнасць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 Я. Станкевіч жыў у ЗША, удзельнічаў у працы Беларуска-амерыканскага задзіночання, Беларуска-амерыканскага звязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва і яго выданнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», газетай «Бацькаўшчына» (Мюнхен), «Беларус» (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са С. Станкевічам) Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі.
Я. Станкевіч аўтар прац па беларускай гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўстве («Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзнікнення», 1930; «Час узнікнення беларускага і ўкраінскага народаў», 1931; «Крыўя-Беларусь у мінуласці», 1942; «Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі», 1953, на беларускай і англійскай мовах; «3 гісторыі Беларусі»,1958; Mova rukapisu Al Kitab. Kryvickaha muzeju Jvana Łuckieviča u Vilni. Čaść 1. Fonetyka, New York, 1954; «Нарысы з гісторыі Вялікалітвы-Беларусі», 1978). Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенезу беларусаў) ці Вялікалітвой. Транслітарыраваў кітаб 1-й паловы 18 ст.(Кітаб Івана Луцкевіча). Падрыхтаваў «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік» (выд. ў 1990).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.