Яўген Вацлававіч Пелікан (руск.: Евгений Венцеславович Пеликан; 1824 — 6 мая 1884) — урач, пісьменнік, грамадскі дзеяч.
Яўген Вацлававіч Пелікан | |
---|---|
Дата нараджэння | 1824 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1884 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Венцаслаў Венцаслававіч Пелікан |
Род дзейнасці | урач, таксіколаг, эпідэміёлаг, судовы медык, ваенны ўрач, выкладчык універсітэта, ветэрынар |
Навуковая сфера | таксікалогія[1], эпідэміялогія[1], судовая медыцына[d][1], ветэрынар[1] і ваенная медыцына[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
Нарадзіўся ў Вільні. Сын Вацлава Пелікана, прафесары анатоміі і судовай медыцыны, рэктара Віленскага ўніверсітэта. Атрымаў добрую хатнюю адукацыю, авалодаў французскай, нямецкай, англійскай і італьянскай мовамі[2]. Скончыў у 1840 годзе Санкт-Пецярбургскую першую гімназію[3], у 1845 (паводле іншых звестак у 1846) — медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[2].
Працаваў у Маскоўскім ваенным шпіталі, Медыцынскім дэпартаменце Ваеннага міністэрства, Пецярбургскім ваенна-сухапутным шпіталі[2].
У 1847 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і праз год прызначаны ад’юнкт-прафесарам кафедры акушэрства ў Імператарскай медыка-хірургічнай акадэміі, дзе чытаў лекцыі па дзіцячых хваробах. У 1850 годзе зацверджаны ад’юнкт-прафесарам кафедры акушэрства, жаночых і дзіцячых хвароб гэтай акадэміі. 3 1848 года загадваў рэдакцыяй «Военно-медицинского журнала». У 1850 годзе стаў выдаўцом газеты «Друг здравия». Па хадайніцтве канферэнцыі акадэміі ў 1853 годзе прызначаны прафесарам кафедры судовай медыцыны, медыцынскай паліцыі і гігіены, выкладаў у акадэміі да 1858 года судовую медыцыну і таксікалогію, удзельнічаў у распрацоўцы навуковых пытанняў па гэтых дысцыплінах, увёў у акадэміі навукова-доследны спосаб выкладання таксікалогіі. З мэтаю пашырэння ведаў і практычнага вопыту Пелікан часта ездзіў у камандзіроўкі ў Маскву, на Каўказ, у Дынабург, Варшаву; у 1855 годзе працаваў з прафесарам М. І. Піраговым на перавязачных пунктах Пецяргофа і Араніенбаўма[2].
У 1861 годзе прызначаны дырэктарам Медыцынскага дэпартамента Міністэрства ўнутраных спраў. Працягваў навуковыя заняткі, чытаў лекцыі, у якасці прафесара-кансультанта працаваў пры Пецярбургскай бальніцы для чорнарабочых, друкаваў артыкулы пра свае даследаванні па таксікалогіі і судовай медыцыне Пелікан клапаціўся пра павышэнне ўзроўню адукацыі ўрачоў, пра паляпшэнне іx матэрыяльнага становішча, побыту, прымаў удзел у вырашэнні розных санітарных пытанняў. У 1860 годзе паводле яго праекта ў Пецярбургу адкрыты Камітэт грамадскага здароўя[2].
Памёр ад прагрэсіўнага паралічу 6 мая (паводле іншых даных — 3 мая[4]) 1884 года[5]. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Санкт-Пецярбургу[4].
Навуковая дзейнасць
Публікацыі Пелікана заснаваны на шматлікіх фізіялагічных доследах, садзейнічалі развіццю таксікалогіі, судовай медыцыны, эпідэміялогіі, далі пэўны матэрыял па фізіялогіі, хіміі. Яго найбольш грунтоўныя працы: «Некалькі пытанняў з нагоды распаўсюджвання халеры ў 1847» (1847), «Уступныя лекцыі па судовай медыцыне» (1853), «Аб гігіенічным прыгатаванні мяса, булёну і хлеба…» (1855), «Таксікалогія цыяністых металаў» (1865), «Паталагічная анатомія некаторых новаўтварэнняў» (1861), «Аб значэнні прыродазнаўчых навук для юрыспрудэнцыі» (1868) і інш[2].
Перакладаў з французскай і іншых моў[2].
Сабраў вялікую бібліятэку, якая пасля яго смерці перададзена Ваенна-медыцынскай акадэміі[2].
Выбраная бібліяграфія
Зноскі
- Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- Пелікан Яўген Вацлававіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- Пятидесятилетие С.-Петербургской Первой гимназии 1830—1880. — СПб., 1880. — С. 405.
- Пеликан, Евгений Венцеславович // Петербургский некрополь / Сост. В. И. Саитов. — СПб.: Типография М. М. Стасюлевича, 1912. — Т. 3 (М-Р). — С. 378.
- Кульбин Н. И. Пеликан, Евгений Венцеславович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.