Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пецяргоф (руск.: Петергоф) ад (нідэрл.: Peterhof) — унутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Петрадварцовага раёна горада федэральнага значэння Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на паўднёвым беразе Фінскага заліва на захад ад Санкт-Пецярбурга, за 29 км па чыгунцы. Буйны турыстычны, навуковы і навучальны цэнтр (Петрадварцовы вучэбна-навуковы комплекс СПБДУ, ваенныя вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы, гімназіі).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
На тэрыторыі муніцыпальнага ўтварэння «Горад Пецяргоф» размешчаны чыгуначная станцыя «Новы Пецяргоф» і тры чыгуначныя прыпыначныя пункты, якія з’яўляюцца часткай інфраструктуры Балтыйскай лініі Акцябрскай чыгункі і абсталяваны двума платформамі прыгарадных зносін. Назвы гэтых пунктаў у парадку іх аддаленасці ад Балтыйскага вакзала: «Чырвоныя Зоры», «Стары Пецяргоф», «Універсітэт». На тэрыторыі муніцыпальнага ўтварэння таксама знаходзіцца прыстань (прычал на Фінскім заліве).
Пецяргоф заснаваны ў 1710 годзе як імператарская загарадная рэзідэнцыя, статус горада — з 1762 года. У горадзе знаходзіцца помнік сусветнай архітэктуры і палацава-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагоддзяў музей-запаведнік «Пецяргоф». Навукаград з 2005 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.