From Wikipedia, the free encyclopedia
Горад федэральнага значэння — тып суб'екта Расійскай Федэрацыі, які ўяўляе сабой горад з прылеглай тэрыторыяй. На красавік 2014 года ў Расіі тры гарады федэральнага значэння — Масква, Санкт-Пецярбург і Севастопаль[заўв. 1].
Палітыка |
Расія |
Артыкул — частка серыі: |
Палітычная сістэма
Судовая сістэма
Федэратыўны лад Выбары
|
Унутры гарадоў федэральнага значэння ўтвораны ўнутрыгарадскія муніцыпальныя ўтварэнні (у Маскве такіх муніцыпальных утварэнняў 125, у Санкт-Пецярбургу 111, у Севастопалі 10), самі гарады муніцыпальнымі ўтварэннямі не з'яўляюцца. У мэтах захавання адзінства гарадской гаспадаркі частка паўнамоцтваў, замацаваных законам за органамі мясцовага самакіравання, захоўваецца за органамі дзяржаўнай улады суб'екта федэрацыі.
Гарады федэральнага значэння маюць свой статут (артыкул 5 п.2 Канстытуцыі РФ), не могуць уваходзіць у склад іншых суб'ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4), не могуць уключаць іншыя суб'екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.