Даўгаўпілс
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Да́ўгаўпілс (лат.: Daugavpils), раней Дзвінск, Дынабу́рг — горад у Латвіі, на рацэ Даўгава (Дзвіна), каля мяжы з Літвой (25 км) і Беларуссю (33 км); другі паводле люднасці горад Латвіі (пасля сталіцы — Рыгі).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Заснаваны крыжакамі ў 1275 годзе як замак на землях, захопленых імі раней у Полацкага княства.
Падчас Лівонскай вайны горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Быў цэнтрам Дынабургскай акругі Інфлянцкага княства. Пасля Лівонскай вайны, згодна з «Інфлянцкай канстытуцыяй», якую падпісаў Стэфан Баторый, акруга ўвайшла ў Цэсіскі прэзідыят, які ў 1598 годзе быў перайменаваны ў Вендэнскае ваяводства. У 1582 годзе Дынабург атрымаў Магдэбургскае права.
Паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 года Дынабург застаўся ў складзе Рэчы Паспалітай, стаў цэнтрам староства, а пазней стаў галоўным горадам Інфлянцкага ваяводства.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад з’яўляўся цэнтрам павета ў складзе Віцебскай губерні.
З 21 па 28 красавіка 1919 г. горад з’яўляўся месцам знаходжання ўрада ЛітБел ССР і, фактычна, яе часовай сталіцай.
Па выніках мірнага дагавора паміж Латвіяй і Савецкай Расіяй ад 11 жніўня 1920 г. горад канчаткова адыходзіў Латвіі, у тым жа годзе ён быў перайменаваны на Даўгаўпілс (латыш. «Замак на Даўгаве»).
Горад знаходзіцца на ўсходзе Латвіі ў гістарычнай вобласці Латгаліі. Насельніцтва шматнацыянальнае: рускія (больш за 50 %), латышы, палякі, беларусы і інш. Рэгіён вакол Дзвінску мае найменшую ў Латвіі долю этнічнага латышскага насельніцтва. Рускамоўныя (у асноўным беларусы і рускія) складаюць да 70—80 % насельніцтва края.
ПА «Хімвалакно»; заводы: «Электраінструмент», прывадных ланцугоў і інш.; лёгкая, харчовая прамысловасць, мэблевы камбінат; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Даўгаўпілс з’яўляецца буйнейшым цэнтрам навукі і адукацыі Латгаліі і важным у маштабах усёй Латвіі. У горадзе дзейнічае 13 сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў, 6 асноўных школ, 3 спецыяльныя навучальныя ўстановы, 29 дашкольных навучальных устаноў, 7 прафесійных вучэльняў, 5 пазашкольных устаноў.
У горадзе дзейнічае дзевяць вышэйшых навучальных устаноў:
У 1948—1993 гг. дзейнічала Даўгаўпілскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча.
У горадзе пахаваныя беларускія педагог і грамадскі дзеяч Аляксей Барткевіч (1906—1991), грамадскі дзеяч і рэжысёр Язэп Камаржынскі (1899—1965).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.