Ордэн Святога Уладзіміра

ордэн Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Імператарскі ордэн Святога Роўнаапостальнага Князя Уладзіміра (скар. ордэн Святога Уладзіміра) — ордэн Расійскай імперыі ў 4 ступенях за ваенныя адзнакі і грамадзянскія заслугі.

Хуткія факты Ордэн Святога князя Уладзіміра, Дата заснавання ...
Ордэн Святога князя Уладзіміра
Дата заснавання 22 верасня (3 кастрычніка) 1782
Заснавальнік Кацярына II
Статус не ўручаецца
Дэвіз Карысць, гонар і слава
Колькасць ступеняў 4
Знакі ордэна
Знак ордэна залаты крыж пакрыты чырвонай эмаллю
Зорка васьмівугольная, з папераменнымі сярэбранымі і залатымі прамянямі
Стужка чырвона-чорная
Ордэнскія адзенні няма
Ордэнская стужка
Thumb
Адпаведнасць табелю аб рангах
ступень класы па табелю
1
2
3
4
I—II
I—III
I—VI
V—XI
Гл. таксама
  • Ордэны Расійскай імперыі
Закрыць

Заснаваны ў гонар князя Уладзіміра Хрысціцеля ў 1782 годзе і з’яўляўся да 1917 года ўзнагародай для шырокага круга ваенных у чыне ад падпалкоўніка і чыноўнікаў сярэдняга рангу.

Гісторыя ордэна

Ордэн у 4 ступенях быў заснаваны Кацярынай II 22 верасня (3 кастрычніка) 1782 года ў 20-гадовы юбілей свайго валадарання для ўзнагароджання, як ваенных чыноў, так і грамадзянскіх служачых[1]. Колькасць кавалераў не абмяжоўвалася.

Хоць статут ордэна дазваляў узнагароджанне, пачынаючы з ніжэйшых чыноў, паступовасць (чарговасць) уручэння ўзнагарод прывяла да таго, што кавалерамі 1-й ступені маглі стаць асобы, якія былі ў грамадзянскіх ці ваенных чынах не ніжэй за трэці клас паводле Табеля аб рангах (тайны саветнік, генерал-лейтэнант ці віцэ-адмірал), 2-й ступені — не ніжэй за чацвёрты клас (сапраўдны стацкі саветнік, генерал-маёр, контр-адмірал), 3-й ступені — не ніжэй за пяты клас (стацкі саветнік, брыгадзір, капітан-камандор) і 4-й ступені — не ніжэй за сёмы клас (надворны саветнік, падпалкоўнік, капітан другога рангу).

4-ю ступень ордэна ўручалі і за 35-гадовую бездакорную службу. У такіх выпадках на левым і правым канцах добрага боку крыжа дадаваўся надпіс золатам «35 лет»[2].

Пазней, 26 лістапада (7 снежня) 1789 года, Кацярына II асобым указам вызначыла як дадатковае бачнае адрозненне для знака 4-й ступені, які атрымліваўся за ваенныя подзвігі, бант з ордэнскай стужкі. Першым кавалерам ордэна Св. Уладзіміра 4-й ступені з бантам стаў капітан-лейтэнант Д. М. Сянявін, другім — М. Б. Барклай-дэ-Толі. Асабліва шанаваліся ордэны Уладзіміра 4-й ступені з бантам як баявыя афіцэрскія ўзнагароды, якія стаялі толькі на ступень ніжэй за ордэн Св. Георгія 4-й ступені.

Ордэнам 3-й ст. за бітва каля Фіданісі быў узнагароджаны выдатны флатаводзец Ф. Ф. Ушакоў.

У 1855 годзе, было адменена ўручэнне ордэна Св. Георгія за воінскую выслугу, гэтыя ўзнагароджванні перайшлі да ордэна Св. Уладзіміра. У выніку ордэн стаў уручацца як класным чынам грамадзянскага ведамства, якія праслужылі 35 гадоў — крыж з надпісам на пярэднім боку: «35 лет» (на гарызантальных прамянях крыжа), так і чынам ваенна-сухапутнага ведамства, якія праслужылі ў афіцэрскіх званнях 25 гадоў — крыж з бантам і надпісам «25 лет», для чыноў марскога ведамства, якія здзейснілі 18 марскіх кампаній і пабылі хоць бы ў адной бітве — крыж з бантам і надпісам «18 кампаний», а тым, хто здзяйсніў 20, хоць і не бываў у бітве — крыж з бантам і надпісам «20 кампаний»[3][4].

З 1855 года атрыманыя за баявыя подзвігі ордэна сталі выдавацца са скрыжаванымі мячамі. На працягу двух гадоў пасля гэтага бантамі да ордэнаў Св. Уладзіміра 4-й ступені не ўзнагароджвалі. З 1857 года афіцэры за баявыя заслугі сталі атрымліваць знак да ордэна з мячамі і бантамі ў адрозненне ад чыноўнікаў грамадзянскіх ведамстваў, якія знаходзіліся на тэатры ваенных дзеянняў і атрымлівалі знак толькі з мячамі. Пры ўзнагароджанні больш высокай ступенню ордэна за грамадзянскія заслугі мячы пераносіліся на новы крыж, але перакрыжоўваліся ў гэтым выпадку не ў цэнтры крыжа, а трохі вышэй. Выдача ўзнагарод «з мячамі над ордэнам» працягвалася да канца 1870 года, калі было дазволена пры ўзнагароджанні больш высокімі ступенямі не здымаць узнагароды, выдадзеныя за ваенныя заслугі.

З 1845 года ўзнагароджаныя толькі ордэнамі Св. Уладзіміра і Св. Георгія любых ступеняў атрымлівалі правы спадчыннага дваранства, у той час як для іншых ордэнаў патрабавалася ўзнагароджанне вышэйшай 1-й ступенню. Указам ад 28 мая (10 чэрвеня) 1900 г. узнагароджаны ордэнам 4-й ступені атрымліваў правы толькі асабістага дваранства. Гэта было звязана з тым, што ордэн 4-й ступені досыць масава дараваўся за дабрачыннасць і яго мелі магчымасць атрымліваць купцы і прамыслоўцы.

У 1860-х гадах некаторыя крыжы пакрываліся па модзе таго часу чорнай эмаллю.

Памер крыжоў строга не рэгламентаваўся, прыкладныя памеры: 2-я ст. — 51×51 мм, 3-я ст. — 47×47 мм, 4-я ст. — 37×37 мм.

Thumb
Варыянты выканання зорак да ордэна Св. Уладзіміра. Другая зорка злева англійскай вытворчасці. Фатаграфіі В. Бойкі
Thumb
Злева два знакі да ордэна Св. Уладзіміра 3-й ступені, справа два знакі 4-й ступені. Знакі да ордэнаў 1-й і 2-й ступеняў адрозніваюцца толькі памерамі, былі буйнейшымі. Фатаграфіі з аўкцыёну кампаніі «Манеты і медалі».

Капітульным храмам з 1782 па 1845 год з’яўляўся Сафійскі сабор у Царскім Сяле, а затым — Князь-Уладзімірскі сабор у Санкт-Пецярбургу.

Ступені ордэна і кіравала нашэнні

Ордэн меў чатыры ступені:

1-я ступень: зорка на левым боку грудзей і вялікі крыж на стужцы праз правае плячо; 600 руб. штогадовай пенсіі.
2-я ступень: зорка на левым боку грудзей і вялікі крыж на шыйнай стужцы; 300 руб. штогадовай пенсіі.
3-я ступень: крыж на шыйнай стужцы; 150 руб. штогадовай пенсіі.
4-я ступень: крыж у пятліцы (гузікавым прарэзе мундзіра) ці на калодцы; 100 руб. штогадовай пенсіі.
Thumb
Кіравала нашэння ступеняў ордэна Св. Уладзіміра (злева направа з 1-й па 4-ю)

Узнагароджанні

У дзень заснавання ордэна яго кавалерамі сталі адразу 11 чалавек: Аляксандр Галіцын, Пётр Румянцаў, Рыгор Пацёмкін, Мікіта Панін, Рыгор Арлоў, Мікалай Рэпнін, Захар Чарнышоў, Іван Чарнышоў, Іван Бяцкі, Іван Шувалаў, Аляксандр Безбародка.

У 1783 годзе адным з першых быў удастоены вышэйшай 1-й ступені палкаводзец Аляксандр Сувораў, «за далучэнне розных кубанскіх народаў да Расійскай імперыі». Пра ўзнагароджанні ордэнам пасля 1917 г. гл. артыкул Дараванні тытулаў і ордэнаў Расійскай імперыі пасля 1917 года.

Thumb
Мікалай II з ордэнам Св. Уладзіміра 4-й ступені. Маст. Г. М. Манізер, 1905
Thumb
Партрэт А. А. Захар'іна з ордэнам Св. Уладзіміра 4-й ст. з бантам
Thumb
Партрэт генерала Ф. А. Бароўскага з ордэнамі Св. Уладзіміра 3-й ст. і Св. Георгія 4-й ст. Маст. У. Л. Баравікоўскі, 1799

Гл. таксама

Зноскі

  1. Лозовский Е.В.. Орден Святого Владимира (руск.). Сайт «Награды императорской России 1702—1917 гг.». Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013. Праверана 29 снежня 2012.
  2. Орден Святого Равноапостольного князя Владимира (руск.). Сайт «Награды императорской России 1702—1917 гг.». Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2013. Праверана 29 снежня 2012.
  3. Полное собранiе законовъ Россiйской Имперiи, собрание II. — Санкт-Петербург, 1856. — Т. 30(1). — С. 333-335. № 29312

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.