Фёдар Фёдаравіч Ушакоў (руск.: Фёдор Фёдорович Ушако́в; 1744, в. Бурнакова, цяпер Тутаеўскі раён Яраслаўскай вобласці — 2 (14) кастрычніка 1817, в. Аляксееўка, цяпер Цемнікаўскі раён Мардовіі) — расійскі адмірал, праваслаўны святы.
Фёдар Фёдаравіч Ушакоў | |
---|---|
руск.: Фёдор Фёдорович Ушако́в | |
Дата нараджэння | 13 (24) лютага 1745 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 (14) кастрычніка 1817 (72 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | Флот |
Гады службы | 1761—1807 |
Званне | Адмірал |
Камандаваў | Чарнаморскі флот (1790-1792) |
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і: бацькам яго быў Фёдар Ігнацьевіч Ушакоў (1710—1781), сяржант у адстаўцы, а дзядзькоў старац Феадор Санаксарскі. Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1766), служыў на Балтыйскім флоце. З 1769 года ў Данской (Азоўскай) флатыліі, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1768—1774 гадоў. У 1769 годзе атрымаў званне лейтэнанта. У канцы 1772 года атрымаў у камандаванне бот «Кур’ер», знаходзіўся ў крэйсерстве ў Чорным моры ўздоўж паўднёвага берагу Крыма. У 1773 годзе, камандуючы 16—гарматным караблём «Мадон», удзельнічаў у адбіцці ў Балаклаве турэцкага дэсанту.
З 1775 года камандаваў фрэгатам. У 1780 годзе прызначаны камандзірам імператарскай яхты, але неўзабаве адмовіўся ад прыдворнай кар’еры. У 1780—1782 камандзір лінейнага карабля «Віктар», які ахоўваў у Міжземным моры расійскія гандлёвыя судны ад пірацкіх дзеянняў англійскага флота.
З 1783 года на Чарнаморскім флоце, назіраў за будаўніцтвам караблёў у Херсоне, удзельнічаў у будаўніцтве галоўнай базы ў Севастопалі. У пачатку руска-турэцкай вайны 1787—1791 гадоў — камандзір лінейнага карабля «Святы Павел». У баі ля вострава Фіданісі (1788), камандуючы авангардам эскадры, нанёс паразу праўзыходным сілам турак. У 1789 годзе ўзведзены ў контр-адміралы. Камандуючы з 1790 года Чарнаморскім флотам, атрымаў перамогі над турэцкім флотам у Керчанскай марской бітве 1790 года, ля вострава Тэндра (1790) і ля мыса Каліякрыя (1791), звернучыся да створанай ім новай манеўранай тактыцы, якая прынцыпова адрознівалася ад прынятай у то час лінейнай тактыкі.
Асноўныя рысы тактыкі Ушакова — выкарыстанне адзіных паходна-баявых парадкаў, рашучае збліжэнне з супернікам на кароткую дыстанцыю без перабудовы баявога парадку, засяроджванне асноўных сіл супраць флагманскіх караблёў суперніка, вылучэнне рэзерва («эскадры кайзер-сцяга»), спалучэнне прыцэльнага артылерыйскага агню і манеўру, пераслед суперніка да поўнага яго знішчэння або ўзяцця ў палон. Надаючы вялікае значэнне марской і агнявой вывучцы асабістага складу, Ушакоў быў прыхільнікам сувораўскіх прынцыпаў выхавання падпарадкаваных. У 1793 годзе ўзведзены ў віцэ-адміралы.
Падчас Міжземнаморскага паходу Ушакоў 1798—1800 выявіў сябе як буйны флатаводзец, майстэрскі палітык і дыпламат пры стварэнні грэчаскай Рэспублікі Сямі Астравоў пад пратэктаратам Расіі і Турцыі. Паказаў узоры арганізацыі ўзаемадзеяння войска і флота пры авалоданні Іанічнымі астравамі і асабліва выспай Корфу (Керкіра), пры вызваленні ад французаў Італіі, падчас блакады Анконы і Генуі, пры авалоданні Неапалем і Рымам. У 1799 годзе ўзведзены ў адміралы. У 1800 эскадра Ушакова вярнулася ў Севастопаль.
Заслугі Ушакова не былі ацэненыя Аляксандрам I, які прызначыў яго на другарадную пасаду галоўнага камандзіра Балтыйскага вяслярнага флота і начальнікам флоцкіх каманд у Пецярбургу, а ў 1807 годзе звольніў у адстаўку.
Падчас Айчыннай вайны 1812 года Ушакоў быў абраны начальнікам апалчэння Тамбоўскай губерні, але з-за хваробы адмовіўся ад пасады. Флатаводзец памёр 2 (14) кастрычніка 1817 года ў сваім маёнтку ў вёсцы Аляксееўка ў Мардовіі. Пахаваны ў Санаксарскім манастыры каля горада Цемнікава.
5 жніўня 2001 года адмірал Ушакоў кананізаваны Рускай Праваслаўнай Царквой як мясцовапачытаемы святы Саранскай епархіі. Праз тры гады кананізаваны як агульнацаркоўны святы.
Імем Ушакова названы вуліцы і плошчы ў шэрагу гарадах (Масква, Севастопаль, Херсон, Сароў), помнікі яму ўсталяваны ў Рыбінску, Сарове, Балгарыі, Тутаеве, Севастопалі, Яраслаўлі і інш. Імя Ушакова насілі баявыя караблі рускага і савецкага Ваенна-Марскога Флота. Імем Ушакова названа Марская дзяржаўная акадэмія ў Наварасійску, астэроід 3010 Ushakov. 3 сакавіка 1944 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР заснаваў ваенны ордэн Ушакова двух ступеняў і медаль Ушакова. 5 жніўня 2006 года ў горадзе Саранску адкрыты кафедральны сабор святога праведнага воіна Фёдара Ушакова.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.