24 лютага — пяцьдзясят пяты дзень года па Грыгарыянскім календары.
- 1304: Ібн Батута, арабскі даследчык (пам. 1377)
- 1536: Клімент VIII, Папа Рымскі (пам. 5.3.1605)
- 1536: Мацей Казімір Сарбеўскі, новалацінскі паэт, тэарэтык літаратуры і школьнага тэатра (пам. 2.4.1640)
- 1619: Шарль Лебрэн, французскі мастак
- 1661: Аляксандр-Франсуа Дэпорт, французскі мастак
- 1745: Фёдар Ушакоў, рускі адмірал, праваслаўны святы (пам. 2(14).10.1817)
- 1786: Вільгельм Грым, нямецкі казачнік, малодшы з братоў Грым
- 1788: Юхан Крысціян Клаўсен Даль, нарвежскі мастак
- 1836: Уінслоў Хомер, амерыканскі мастак
- 1842: Арыга Бойта, італьянскі паэт і кампазітар (пам. 10.6.1918)
- 1872: Джон Джарвіс, брытанскі плывец, двухразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1900.
- 1932: Мішэль Легран, французскі кампазітар, піяніст, акцёр
- 1933: Джуда Фолкман, амерыканскі цытолаг і анколаг
- 1935: Рыгор Барадулін, беларускі паэт
- 1946: Майкл Рэдфард, брытанскі кінарэжысёр
- 1955: Ален Прост, французскі аўтагоншчык
- 1955: Стывен Джобс, заснавальнік кампаніі «Apple Computer»
- 1963: Санджай Ліла Бхансалі, індыйскі рэжысёр
- 1967: Браян Шміт, амерыканскі астрафізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2011)
- 1991: Хенрык Інгебрыгтсен, нарвежскі лёгкаатлет
- Беларусь: Традыцыйна ўшаноўваецца Аўлас. Як піша этнограф Уладзімір Васілевіч, «Аўласа народ лічыў апекуном свойскай жывёлы, а ягоны дзень, адпаведна, каровіным ці конскім святам». На конях у гэты дзень не працавалі.