Ян Агінскі (каля 1625 — 24 лютага 1684) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў з роду Агінскіх, сын Самуэля і Соф’і Білевіч. Быў выхаваны ў праваслаўі, але пасля стаў каталіком[5].

Ваўкавыскі харужы з 1650 і маршалак з 1657, падваявода віленскі ў 1661—1665, польны пісар ВКЛ ў 1668—1672, ваявода мсціслаўскі ў 1672—1682, полацкі і гетман польны літоўскі з 1682; пасол на соймы 1658, 1667, 1668, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1654.

У 1654 перайшоў на бок цара Аляксея Міхайлавіча, з 1656 зноў у войску ВКЛ, удзельнічаў у бітвах супраць шведаў і войск цара, супраць туркаў і крымскіх татар. Удзельнік бітвы пад Венай 1683. Ён памёр 24 лютага 1684 г. у Кракаве пасля вяртання з ваеннай экспедыцыі[5].

Пераходзіў з адных магнацкіх груповак у іншыя са значнай выгадай для сябе. Валодаў шматлікімі маёнткамі.

Разам з другой жонкай Яаннай Тэадорай з Нарушэвічаў ён заснаваў у 1679 годзе францішканскі кляштар ў сваім маёнтку Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце[5].

Сям’я

Двойчы жанаты: з Ганнай Сямашкай (шлюб у 1645) меў дзяцей

Другі раз ажаніўся ў 1660 з Яанай Тэадорай Нарушэвіч, дачкой Станіслава Нарушэвіча, ад якой меў дзяцей:

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 239. — ISBN 978-83-65880-49-9
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q120756022'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q22114975'></a>
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 194. — ISBN 978-83-65880-76-5
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q121092284'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11686050'></a>

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.